Крымінал. Здарэнні

Навошта?
Супрацоўнік міліцыі выявіў факт захоўвання ў маладога ляхавічаніна таблетак, якія адносяцца да псіхатропных рэчываў.

Дагаварыўся…

Неаднойчы 68-гадовы жыхар вёскі Падбарочча паведамляў родным і знаёмым аб сваім намеры звесці рахункі з жыццём. У выніку словы свае пацвердзіў грэшнай справай – скончыў жыццё самагубствам.

Зладзеі актывізаваліся
У РАУС з заявай звярнулася ляхавічанка, якая паведаміла, што з будаўнічага вагончыка на вуліцы Інтэрна-цыянальнай у райцэнтры нехта ўкраў 360 тысяч беларускіх і 1200 расійскіх рублёў. Прынятымі мерамі вышуку ўстаноўлена, што крадзёж – справа рук тынкоўшчыка адной з будаўнічых арганізацый.
Не спалі зладзеі 23 і 24 красавіка. У жыхаркі Асосаў з дачнага доміка зніклі жалезны ложак, газавая пліта і скрыня для газавага балона, а ў гаспадыні з Дарава – вадзяная помпа. Ноччу з будаўнічага аб’екта ў вёсцы Конькі ўкралі піламатэрыялы, а нехта залез у пранчакоўскі магазін. Праз некалькі дзён, прачнуўшыся раніцай, жанчына з Зарытава недалічы-лася 6 мяхоў бульбы, якія падрыхтавала для пасадкі.

Давярай, але правярай
У разгубленасці ў міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Лабузы. Пенсіянерка расказала, што да яе ў хату зай-шла невядомая жанчына, і пасля яе візіту гаспадыня недалічылася дома 2500000 рублёў. Мабыць, так аддзячыла госця за гасціннасць
Прама на вуліцы ў райцэнтры да супрацоўніка РАУС падышоў мужчына, які расказаў пра сваю бяду. Ён даў наглядна знаёмай жанчыне, якую ведае толькі па імені, купюру наміналам 100000 рублёў для размену. І з той пары – ні жанчыны, ні грошай. Дзе ты, Аляксандра?
Аляксандр ЕРМАКОЎ, начальнік РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *