Дзень, які прымушае памятаць

Штогод у трэцюю нядзелю мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр СНІДу. Тэмай 30-га дня памяці, які сёлета пройдзе 19 мая, з’яўляецца слоган «У знак салідарнасці». Тэматыка падкрэслівае неабходнасць аб’яднання намаганняў у барацьбе з ВІЧ, магчымасць падтрымаць людзей, якія жывуць з ВІЧ/СНІДам. Як сімвал смутку і спагады ахвярам невылечнай хваробы мільёны людзей на планеце прышпільваюць чырвоную стужку ў форме пятлі і запальваюць свечкі.
З пачатку эпідэміі ў нашай краіне зарэгістравана 14663 выпадкі ВІЧ-інфекцыі, 3 000 чалавек з такім дыягназам памерлі. У Брэсцкай вобласці агульная колькасць ВІЧ-інфіцыраваных па стане на 1 мая 2013 года складае 1123 чалавекі. Ад інфіцыраваных маці нарадзілася 124 дзіцяці, 10 з якіх пастаўлены несуцяшальны дыягназ — ВІЧ-інфекцыя. Па статыстыцы, большасць захварэўшых — маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў.
У Ляхавіцкім раёне зарэгістраваны 6 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, яшчэ адзін хворы на ВІЧ жыве ў райцэнтры.
СНІД — каварнае захворванне. І каб не стаць яго ахвярай, неабходна клапаціцца пра сваё здароўе, памятаць пра рызыку інфіцыравання і навучыцца пазбягаць небяспекі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *