В отделе загса райисполкома г.Ляховичи в День семьи выдано 3 свидетельства о рождении
Першы ў жыцці малышоў дакумент атрымалі бацькі нованароджаных Кірыла Цёсава, Ксеніі Цімашок і Дарыны Болтуць. А наогул — рэдкасць, каб адразу ў адзін дзень рэгістравалі столькі новых ляхавічан.
Як расказала начальнік аддзела загса Людміла Палтарак, з пачатку года на Ляхавіччыне пасведчанні аб нараджэнні выпісаны для 44 дзяўчынак і 43 хлопчыкаў. За 4 месяцы нарадзілася на трое немаўлят больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Калі гаварыць пра імёны, то на першым месцы ўпэўнена замацавалася Марыя (гэтым прыгожым старадаўнім імем названы 4 нованароджаныя зямлячкі). Упершыню за доўгі час здало свае пазіцыі імя Анастасія. Калі раней яно безумоўна дамінавала над астатнімі, то сёлета Насцяй назвалі толькі адну дзяўчынку.
Змяніўся лідар і сярод імён хлопчыкаў. З пачатку года 5 разоў бацькі назвалі сваіх сыноў Арцёмамі. Сярод нованароджаных — 3 Аляксеі. А вось Мікітай, у адрозненне ад мінулых гадоў, не назвалі ніводнага хлопчыка.
Апошнім часам бацькі ўсё часцей называюць сваіх дзяцей рэдкімі імёнамі накшталт Дамінікі, Арыны, Саміры, Сафрона, Давіда, Даміра, Платона і іншых.
Галіна КАНЬКО.
Фота з сайта http://www.albomy.ru