Каб кожны, хто ўзяў пад сваю апеку чатырохногага сябра, разумеў і нёс адказнасць за яго, не было б кінутых сабак і катоў

Бацькі падарылі дачцэ маленькага сабачку. Дзяўчынка даглядае яго як дзіця…
У двары шматкватэрніка ёсць нічыйны Тузік. Усе жыльцы падкормліваюць яго, а ён ім дорыць добры настрой і пазітыўныя эмоцыі…
Хлопчык, уцякаючы ад бадзяжнага сабакі, упаў, пабіў калені і рукі…

Знаёмы ланцужок падзей? З рознай мэтай заводзяць дома чатырохногага сябра: хтосьці, каб падзяліць адзіноту, іншыя — каб выхаваць дабрыню і адказнасць у дзяцей або набываюць сабе такога ахоўніка. Чаму ж тады на вуліцах райцэнтра зграі сабак палохаюць людзей? Чаму колішні дамашні любімец становіцца непатрэбным?
Сёлета ў раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі звярнуліся за антырабічнай дапамогай 16 чалавек, ад безнаглядных жывёл пацярпелі 4 чалавекі. У мінулым годзе за адпаведнай дапамогай звярнуліся 59 жыхароў раёна, у тым ліку 14 чалавек — «дзякуючы» бадзяжным сабакам і катам.
Паводле правілаў утрымання хатніх сабак і катоў у шматкватэрных дамах, кожны ўладальнік павінен зарэгістраваць пітомца на працягу трох дзён з моманту набыцця.
Па даных райЦГіЭ, на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна на 1 студзеня 2013 года зарэгістравана 3270 сабак і 3330 кошак. На ўліку ў камунгасе знаходзіцца 50 жывёл. Гаспадары 10 з іх, пражываючы ў шматкватэрніках, плацяць штомесяц 10 тысяч за ўтрыманне дамашніх пітомцаў. Працэдура рэгістрацыі бясплатная, падчас яе гаспадароў жывёл знаёмяць з правіламі ўтрымання. Менавіта пра іх некаторыя «забываюць», заходзячы са сваімі пітомцамі ў магазіны, грамадскія будынкі, школы і дашкольныя ўстановы, паркі, на стадыёны, рынак, жывёлагадоўчыя фермы, што наогул забараняецца.
Выгульваць сабак неабходна ў спецыяльна адведзеных месцах, ні ў якім разе не ў дварах шматкватэрнікаў. У грамадскіх месцах сабакі могуць знаходзіцца на кароткім павадку і ў намордніку, за выключэннем шчанят да 3 месяцаў і дэкаратыўных сабачак вышынёй да 25 сантыметраў у холцы.
Згадзіцеся, не вельмі прыемна, гуляючы з дзіцем у пясочніцы ці каля дома, натыкацца на сабачыя «сюрпрызы». Але можа адразу ўзнікнуць сустрэчнае пытанне: дзе гуляць, калі пляцовак для выгулу сабак ў райцэнтры няма? Аказваецца, ёсць. Спецыяліст па рабоце з насельніцтвам камунгаса Сяргей Сініла называе 3 пляцоўкі для выгулу сабак: тэрыторыя вуліцы Юбілейная ад перасячэння з вуліцай Чкалава ў бок Кальцавой, тэрыторыя ў канцы вуліцы Будаўнікоў (паміж вуліцамі Кальцавая і Клецкая) і тэрыторыя гаражнага масіву паміж вуліцамі Кастрычніцкая і Арлоўскага.
Камунгас павінен займацца адловам бадзяжных жывёл. Тэарэтычна. А практычна супрацоўнікі жыллёва-камунальнай службы не могуць прымаць ніякія меры да вулічных сабак: няма брыгады па адлове, спецтранспарту, спецсродкаў адлову, месцаў для ўтрымання жывёл… Гэты ланцужок «няма» можна прадоўжыць яшчэ і яшчэ. Праблема бадзяжных жывёл даўняя і актуальная. Каб вырашаць яе, патрэбны, у тым ліку, грошы.
За 5 месяцаў бягучага года ў камунгас са скаргамі на бадзяжных сабак звярнуліся 16 чалавек, а за парушэнне правілаў утрымання братоў нашых меншых 5 чалавек прыцягнуты да адказнасці. Яны атрымалі папярэджанне або штраф у памеры да 10 базавых велічынь. Калі ж такое парушэнне становіцца прычынай нанясення шкоды здароўю і маёмасці, пагражае штраф у памеры ад 10 да 30 БВ ці адміністрацыйны арышт да 15 сутак.
Каб кожны, хто ўзяў пад сваю апеку чатырохногага сябра, разумеў і нёс адказнасць за яго, не было б кінутых сабак і катоў, якія з надзеяй глядзяць на прахожых. Пакуль жа безадказнасць, бяздушнасць нараджаюць чэрствасць і адсутнасць згоды паміж «сабачнікамі» і жыхарамі двароў. Бясспрэчна, бяздомныя жывёлы небяспечныя. Яны жывуць у пад’ездах і падвалах, галодныя, азлобленыя і агрэсіўныя… Навучэнцы аграрнага каледжа неаднойчы выязджалі ў Баранавічы ў прытулак для бяздомных жывёл «Міласэрнасць», аказвалі дапамогу ў доглядзе і лячэнні сабак і катоў. Напрыклад, навучэнка 3 курса аддзялення ветэрынарнай медыцыны Ірына Александровіч амаль кожны дзень пасля заняткаў у каледжы спяшаецца ў прытулак — падарыць хоць часцінку дабрыні і ўвагі бяздомным пітомцам. А што можа зрабіць кожны з нас?
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота аўтара.

3 thoughts on “Каб кожны, хто ўзяў пад сваю апеку чатырохногага сябра, разумеў і нёс адказнасць за яго, не было б кінутых сабак і катоў

  • 04/06/2013 в 21:47
    Permalink

    Бродячих собак нужно отлавливать в чистую. Больно думать, как сложилась жизнь у детишек, покусанных собаками. А собаководы порой настолько безответственны – их питомцы гадят, а нам ходи!

  • 06/06/2013 в 15:55
    Permalink

    А я считаю , что проблема в людях.Бездомное животное появляется только тогда, когда человек его лишает дома. Это самые преданные существа, которые без остатка отдают себя хозяевам.

  • 07/06/2013 в 07:51
    Permalink

    DANA сказаў:
    06/06/2013 у 15:55 «Это самые преданные существа, которые без остатка отдают себя хозяевам»

    Да? А как же Кошка, которая гуляла сама по себе?))))))

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *