Дзеці на дарозе
Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да вадзіцеляў: пры руху ў дварах, набліжэнні да дзіцячых дашкольных і пазашкольных устаноў, школ, парковак, прыпынкаў грамадскага транспарту рухайцеся з бяспечнай скорасцю і будзьце гатовыя да раптоўнага з’яўлення на дарозе маленькіх удзельнікаў руху.
Шаноўныя бацькі, калі вы знаходзіцеся на вуліцы з дзецьмі, прытрымлівайцеся нескладаных правілаў: пераходзьце праезную частку толькі ў дазволеных месцах і размераным крокам, не спяшайцеся і не перабягайце, інакш дзіця прывыкне спяшацца там, дзе неабходна назіраць і быць уважлівым; не пераходзьце дарогу наўскасяк, наадварот, падкрэсліце, што ісці трэба строга ўпоперак; ніколі не пераходзьце праезную частку на чырвоны сігнал светлафора (калі дзіця зробіць гэта з вамі, у яго ў памяці адкла-дзецца такая мадэль паводзін). Рухаючыся па тратуары ўздоўж дарогі абавязкова трымайце малыша за руку!
Калі вы перавозіце дзіця ў транспарце, выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады (крэслы) ці трымайце яго на каленях. З машыны старайцеся выходзіць уперадзе дзяцей і толькі з боку тратуара, інакш малое можа ўпасці, а больш старэйшае дзіця выбегчы на праезную частку, дзе высокая верагоднасць трапіць пад іншую машыну.
Вучыце дзіця назіраць за дарожнай сітуацыяй, звяртайце яго ўвагу на транспартныя сродкі, якія збіраюцца паварочваць, рухаюцца з вялікай скорасцю. Навучыце яго ўглядвацца і хутка заўважаць аўтамабіль, матацыкл, мапед ці веласіпед, якія могуць перагарадзіць яму шлях руху. Дзіця павінна прывыкнуць: за рознымі перашкодамі, што абмяжоўваюць бачнасць дарогі, часта хаваецца небяспека. І, канешне, прымацуйце да адзення дзяцей святлоадбівальныя элементы і растлумачце іх значэнне.
Няхай дарога для вашых дзяцей заўсёды будзе бяспечнай!
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.