Крымінал. Здарэнні

Напіўся… паламаўся
Днём 9 мая ў райбальніцу дастаўлены 51-гадовы ляхавічанін з дыягназам пералом абедзвюх ног. Мужчына знаходзіўся ў нецвярозым стане.

Даверыўся
У РАУС звярнуўся жыхар Баранавіч, які паведаміў, што на рыначнай плошчы ў Ляхавічах ён даў праехаць на аўтамабілі без рэгістрацыйных нумароў мужчыне, які пакінуў у залог 100 долараў. Ні мужчыны, ні машыны…

Па ўласным жаданні…
На мінулым тыдні з чацвёртага паверха райбальніцы выпаў пацыент 1951 года нараджэння. Мужчына памёр. А ў нядзелю гаспадыня аднаго з прыватных дамоў у райцэнтры на гарышчы знайшла нежывога пляменніка 1983 года нараджэння. Па згаданых фактах праводзіцца праверка.

Папалохалі?
Ляхавічанін пагражаў забойствам сваёй сужыцельніцы з Дайнякоў.
Што не падзялілі паміж сабой суседзі з Ганчароў, пакажа разбіральніцтва. Але мужчыне давядзецца адказаць за тое, што ён пагражаў расправай жанчыне.
Аляксандр БУРБІЦКІ, часова выконваючы абавязкі начальніка РАУС.

Страшная знаходка
6 мая на балконе адной з кватэр дома № 2 па вуліцы Будаўнікоў у райцэнтры знойдзены труп 40-гадовага ляхавічаніна Сяргея Сілакова з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Ва ўчыненні злачынства падазраецца ляхавічанін. Па даным факце пракуратурай Ляхавіцкага раёна ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах саставу злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (наўмыснае забойства).
Аляксандр ЯРАШЭВІЧ, пракурор раёна.

Змяя бывае кусачай
Як расказаў урач рэаніматолаг-анестэзіёлаг Станіслаў Папко, вечарам у суботу ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі Ляхавіцкай ЦРБ была дастаўлена жанчына. Мінчанку, якая прыехала ў госці ў вёску Меляхі, у двары дома за нагу ўкусіла… змяя. Жанчыне аказана неабходная медыцынская дапамога.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *