Вучацца… настаўнікі

Незвычайныя заняткі прайшлі на мінулым тыдні ў сярэдняй агульнаадукацыйнай школе № 2 райцэнтра. 55 педагогаў Ляхавіччыны сталі слухачамі аўтарскіх курсаў, якія праводзіў доктар педагагічных навук, прафесар, акадэмік міжнароднай Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук Уладзімір Кабуш. Для класных кіраўнікоў была выбрана тэма “Гуманізацыя адукацыйнага працэсу ў сучасных ідэалагічных умовах”. Уладзімір Трафімавіч на лекцыях і падчас практычных заняткаў зацікаўлена, даступна і абгрунтавана разважаў пра праблемы гуманізацыі выхавання, пра “бабуліну педагогіку” і жыццёвыя каштоўнасці.
Народная і параўнальная педагогіка, уласны жыццёвы вопыт і даследчыя работы прафесара дапамагалі слухачам знайсці адказы на шматлікія ўзнікшыя пытанні па навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, а таксама пераканацца ў правільнасці педагагічных падыходаў. Настаўнікі з задавальненнем набылі метадычную літаратуру пад аўтарствам Уладзіміра Кабуша і атрымалі яго аўтограф.
Таццяна ГЕРАСІМАВА, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *