Да жніва СВК «Шлях новы» прыступіў у поўнай працоўнай гатоўнасці

Пад азімы рапс у «Шляху новым» сёлета адведзена 480 гектараў.

Карціна на заглядзенне: нібы караблі, па рапсавым моры плывуць камбайны КЗС-12, за штурваламі якіх механізатары СВК «Шлях новы» браты Аляксандр і Міхаіл Дзядовічы. Нягледзячы на малады ўзрост, на жніве яны не навічкі. Міхаіл нават паспеў прымераць статус пераможцы абласных спаборніцтваў на жніве. Ды і зараз працуюць з братам ад душы.
Гаспадарка адна з першых у раёне пачала і сёлетнюю ўборку зерневых і зернебабовых. Аб’ёмы работ — немалыя. Зерневыя належыць убраць з 2470 гектараў.

З добрым настроем выйшлі ў поле браты Міхаіл і Аляксандр Дзядовічы. Работа іх не палохае!

Першым зжалі азімы ячмень — у полі шчыраваў экіпаж Генадзія Місько і Яўгенія Патапчыка (на здымку справа).Да сёлетняга жніва адна з лепшых гаспадарак раёна, як заўсёды, прыступіла ў поўнай працоўнай гатоўнасці: у любы момант гатовы выйсці нажніўны старт усе 11 камбайнаў, поўнасцю ўкамплектаваны і атрад механізатараў. У поўным парадку і зернесушыльныя комплексы, хутка ў справу ўступіць новы КЗС у Коньках. Работы хопіць і яму — ураджай абяцае быць шчодрым.
Пакуль жа — толькі пачатак. Ліпень стомы не ведае.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Першыя тоны зерня новага ўраджаю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *