В 2012 году на здравоохранение в Ляховичском районе было выделено более 38 миллиардов рублей.

Пасля мадэрнізацыі непазнавальна зменіцца будынак паліклінікі ў райцэнтры.

Стэрэатып, што ўсё дзяржаўнае не мае кошту, даецца бясплатна, разбураецца ў грамадстве паступова. І толькі тады, калі ў паліклініках і бальніцах з’явіліся платныя паслугі, насельніцтва пачало ўсведамляць, што для арганізацыі працоўнага месца ўрача, правядзення шырокага спектра працэдур, аказваецца, неабходны грошы.
Згодна артыкула 45 Канстытуцыі нашай краіны, «грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя». Таму большасць з нас лічыць, што дзяржава абавязана ўсім. І яна клапоціцца пра здароўе сваіх грамадзян, укладваючы ў гэты клопат зусім не малыя грошы.
Самае «затратнае» аддзяленне ў Ляхавіцкай ЦРБ — рэанімацыя. Па словах намесніка галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Таццяны Маляр, утрыманне аднаго ложка-месца ў аддзяленні абыходзіцца дзяржаве ў суткі больш як 1,3 мільёна рублёў. На лекавыя сродкі за чэрвень у гэтым жа аддзяленні зрасходавана 49,5 мільёна рублёў.
У інфекцыйным аддзяленні райбальніцы ложка-месца ”цягне” ў суткі на 603 тысячы, у гінекалагічным — на 383 тысячы, у дзіцячым — 307 тысяч, хірургічным — 259 тысяч рублёў у дзень, неўралогіі — крыху менш. У тэрапеўтычным аддзяленні ложка-месца ў параўнанні з іншымі абыходзіцца танна — каля 178 тысяч рублёў, але, напрыклад, за мінулы месяц тут зрасходавана на лякарствы 54 мільёны рублёў. Не трэба быць матэматыкам, каб падлічыць, у колькі абыходзіцца медыцынскае абслугоўванне для раённага бюджэту, улічваючы, што толькі ў тэрапеўтычным аддзяленні 60 ложка-месцаў. Згаданыя сумы складаюцца зыходзячы з кошту лекавых сродкаў, харчавання, аплаты работы медперсаналу, камунальных і іншых паслуг.  Дарэчы, у мінулым годзе на ахову здароўя ў раёне было выдаткавана больш за 38 мільярдаў рублёў. Сёлета, з улікам работ па падрыхтоўцы медыцынскіх аб’ектаў да «Дажынак» — на 8,5 мільярда больш.
Яскравым сведчаннем клопату дзяржавы пра стан сістэмы аховы здароўя стаў капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будынка паліклінікі, на што з раённага і абласнога бюджэтаў ужо выдзелена 21,5 мільярда рублёў. Дарэчы, адно наведванне паліклінікі «каштуе» раённаму бюджэту больш за 58 тысяч рублёў. А, напрыклад, на экстраную дапамогу нашым землякам пры наведванні ўрача непасрэдна ў паліклініцы (прэпараты ад артэрыяльнага ціску, сардэчныя і інш.) ў мінулым годзе было затрачана 5,7 мільёна рублёў. Здаецца, дробязі, але і яны не закранулі кашалькі хворых.
У Ляхавіцкім раёне сельскае насельніцтва абслугоўваюць 9 урачэбных амбулаторый і 16 ФАПаў, участковая бальніца. Утрыманне ўрачэбнай амбулаторыі ў сярэднім у месяц абыходзіцца для бюджэту ў 14,5 мільёна рублёў, а ФАПа — 9,2 мільёна. Падсумаваўшы, атрымліваем унушальную лічбу.
Пасля такога «ўроку» арыфметыкі няцяжка зразумець, чаму апошнім часам унесены змяненні ў палажэнне аб парадку забеспячэння дапамогай па часовай непрацаздольнасці. Галоўныя змены датычаць тых, хто атрымаў траўмы або захворванні з-за ўжывання спіртнога, наркатычных, псіхатропных рэчываў і іншых адурманьваючых прэпаратаў: такім грамадзянам за першыя 6 каляндарных дзён часовай непрацаздольнасці дапамога цяпер аказвацца не будзе. «Спансіраваць» лячэнне тых, хто сам справакаваў хваробу, дарагое задавальненне.
Усё мае кошт. І не могуць бальніцы ажыццяўляць не ўласцівыя ім функцыі. Машына ”хуткай дапамогі” не павінна выязджаць, каб проста памераць ціск… Дарэчы, бясплатны для людзей, кожны выезд «хуткай» для дзяржавы абыходзіцца амаль у 210 тысяч рублёў. Калі ж выклік аказваецца безвыніковым (хтосьці «пажартаваў» ці ў спешцы няправільна назваў адрас і г. д.), — губляецца яшчэ і час, які, магчыма, быў жыццёва патрэбны для дапамогі іншаму чалавеку.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

2 thoughts on “В 2012 году на здравоохранение в Ляховичском районе было выделено более 38 миллиардов рублей.

  • 17/07/2013 в 23:05
    Permalink

    Ещё с советских времён разбаловали людей. Привыкли, что придёт дядя и сделает. Ёщё и материальную помощь окажет. Некоторые только и умеют- права качать.Про обязанности позабыли.Сыновий или дочерний долг становятся пустыми словами. Постарел человек, заболел- и родственники обязанности по его уходу стремятся переложить на больницу или медработников.

  • 19/07/2013 в 12:14
    Permalink

    Все правильно Андрей, согласна с каждым словом.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *