В Брестской области проходит конкурс «Здоровая семья»
Брэсцкі аблвыканкам, абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, а таксама камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама праводзяць конкурс «Здаровая сям’я». Да ўдзелу ў ім запрашаюцца сем’і, ў якіх выхоўваецца не менш за двое дзяцей . Прычым, камісія ўлічвае шэраг фактараў, у тым ліку арганізацыю сямейнага вольнага часу, вывучэнне гісторыі свайго роду, захаванне прафесійнай пераемнасці (сямейныя дынастыі), здаровы лад жыцця і ўдзел у культурна-спартыўных мерапрыемствах, захаванне рэжыму дня і многае іншае.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 20 жніўня падаць заяву (з прыкладаннем фота- і відэаматэрыялаў) ў конкурсную камісію па адрасе 224030 г. Брэст, вул. Кіжаватава, 76/1, аддзел грамадскага здароўя ДУ «Брэсцкі абласны ЦГЭіГЗ» (тэл. для даведак у Брэсце 26-35-05, 26-10-44). Гэта могуць зрабіць як сем’і, так і арганізацыі, органы мясцовага кіравання і самакіравання.
Камісія правядзе адбор удзельнікаў другога этапа конкурсу, а да 10 верасня вызначыць пераможцаў. Яны, дарэчы, атрымаюць грашовыя прэміі. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 25 верасня ў Брэсце на ІХ Міжнароднай выставе-кірмашы «Садзейнічанне здароваму ладу жыцця-2013».