Начал работать стройотряд Ляховичского государственного аграрного колледжа

Першыя будаўнічыя атрады з ліку студэнцкай моладзі актыўна прыступілі да працы. З кожным годам папулярнасць будатрадаў расце і расце. Гэта добры спосаб правесці лета з карысцю як для сябе (можна падзарабіць), так і для грамадства.
На гэтым тыдні пачаў працаваць будатрад Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа. 12 дзяўчат і 13 юнакоў на чале з навучэнкай 31-ай групы агранамічнага аддзялення Антанінай Лелес прыступілі да працы, аб’екты якой — інтэрнат каледжа і прылеглая да яго тэрыторыя. Паклеіць шпалеры, пафарбаваць падлогу, вынесці будаўнічае смецце, пабяліць — далёка не ўвесь спіс клопатаў будатрада.
Вось ужо каля 10 гадоў студэнцкая моладзь традыцыйна паспяхова адкрывае трэці працоўны семестр. Праца ў будатрадзе лічыцца прэстыжнай, таму ўладкавацца сюды не так проста, сярод ахвотнікаў — вялікі конкурс: у атрад трапляюць самыя лепшыя! А для заатэхнікаў і аграномаў добрая і якасная праца можа ўлічвацца як пройдзеная практыка.
Як адзначае педагог-псіхолаг каледжа Таццяна Траццяк, праца ў атрадзе карысная і вельмі патрэбная для студэнтаў, бо да ўсяго створанага сваімі рукамі — зусім іншыя, больш беражлівыя адносіны.
Працаваць студэнтам падабаецца, бо намаганнямі кіраўніцтва каледжа і райкама БРСМ створаны ўсе ўмовы, каб жыццё ў атрадзе было насычаным: арганізоўваюцца экскурсіі, праводзяцца тэматычныя дыскатэкі.
Па выніках працы на першавераснёўскай лінейцы традыцыйна ўзнагароджваюцца лепшыя байцы будатрада. Студэнты з вялікай ахвотай бяруцца за справу, з задавальненнем выконваюць дадзеныя даручэнні, хоць часам бывае не лёгка, затое много эмоцый і ўражанняў.
Маргарыта КУХТА,
студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ.

One thought on “Начал работать стройотряд Ляховичского государственного аграрного колледжа

  • 15/07/2013 в 13:15
    Permalink

    ну слава богу ціпер вздахнём с аблягченіем

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *