Пераможныя гастролі “Сівізны”

Горад на Бугам у першыя майскія дні вітаў аматараў народнай творчасці паважанага ўзросту з усіх куточкаў Брэстчыны. Прыняў удзел у фестывалі і народны клуб ветэранаў вайны і працы “Сівізна” раённага метадычнага цэнтра аддзела культуры. У свята працы 1 Мая для ўсіх удзельнікаў (а гэта больш за 700 чалавек) была арганізавана канцэртная праграма на ваенную тэматыку ў абласным грамадска-культурным цэнтры. Разам з самадзейнымі артыстамі з Пружаншчыны, хор клуба “Сівізна” выступіў перад гледачамі ў горадзе Высокае. Несціханымі апладысментамі і кветкамі сустракалі ляхавіцкіх выканаўцаў песень і гумарэсак высокаўцы.
2 мая ветэраны наведалі гера-ічную Брэсцкую крэпасць, дзе яшчэ раз прыгадалі пра неўмі-ручы подзвіг абаронцаў цытадэлі.
…Вясновы ранак. Ля галоўнага ўваходу гучыць музыка, голас дыктара аб’яўляе аб пачатку вайны. Спаласаваныя кулямі сцены казематаў, пліты мемарыяла з імёнамі загінуўшых, змена каравула ля Вечнага агню і кветкі… Мора жывых кветак і бясконцы паток людзей. Так сустрэла нас крэпасць.
Потым клуб “Сівізна” разам з іншымі калектывамі і выканаўцамі выступілі ў вялікім трох- гадзінным канцэрце ў Брэсцкім гарадскім парку культуры і адпачынку імя 1 Мая. Калі над горадам загучалі знакамітыя песні “Паклонімся вялікім тым гадам”, “Венскі вальс” і “Дзень Перамогі” ў выкананні зводнага хору ўдзельнікаў фестывалю, нельга было стрымаць слёзы ні маладым, ні сталым. Такім пранікнёным і шчырым было выкананне пажылымі людзьмі. Многія з іх прайшлі доўгімі вёрстамі вайны і дачакаліся пераможнага мая 1945 года і цяпер з’яўляюцца прыкладам для сённяшніх пакаленняў.
Соф’я МАРЧЫК, дырэктар раённага метадычнага цэнтра аддзела культуры.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *