Як падтрымаць беларускіх спартсменаў
Нацыянальны алімпійскі камітэт прапануе ўсім жыхарам нашай краіны падтрымаць беларускіх спартсменаў падчас удзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы. Вы можаце напісаць пажаданні і наказы нашым алімпійцам на паштоўцы, лістоўцы, у выглядзе тэлеграмы ці электроннага пісьма і да 2 лютага 2010 года накіраваць іх у прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці
- па адрасе: 224005 г. Брэст, вул. Леванеўскага,17;
- па факсе: (8-0162) 20-84-88;
- па e-mail: noc05@list.ru; sportbrest@tut.by.
Пасля зачытвання падчас цырымоніі адкрыцця алімпіяды ў Ванкуверы пажаданні будуць на працягу двух тыдняў знаходзіцца ў месцах размяшчэння беларускай дэлегацыі.