28 июля профессиональный праздник отметят работники торговли

У магазіне "Верас"

Як паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Брэсцкай вобласці, сёлета за першае паўгоддзе ў Ляхавіцкім раёне праз усе каналы рэалізацыі прададзена спажывецкіх тавараў на 167,5 мільёна рублёў, што ў пераразліку на аднаго чалавека складае 5,9 млн. руб. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года тавараабарот павялічыўся на 37,7 працэнта, колькасць прададзеных тавараў таксама ўзрасла — на 19,5 працэнта.

Рознічны тавараабарот гандлю і грамадскага харчавання за 6 месяцаў склаў 148,3 млн. рублёў.  Прадуктаў харчавання, напіткаў і тытунёвых вырабаў прададзена на 109,2 млн. руб., прамысловых тавараў — на 39,1 млн. руб.

Доля продажу тавараў айчыннай вы-творчасці гандлёвымі арганізацыямі ў рознічным тавараабароце склала 87,3 працэнта, у тым ліку прадуктаў харчавання — 90,2 працэнта, прамысловых тавараў — 79,6 працэнта.

Адной з самых запатрабаваных гандлёвых кропак сярод гараджан і гасцей Ляхавіч па праву з’яўляецца  фірменны магазін «Верас» СААТ «Ляхавіцкі малочны завод». Пра папулярнасць магазіна гаворыць той факт,  што ў сярэднім за дзень  тут абслугоўваецца 1300 пакуп-нікоў, а ў перадсвяточныя дні — і таго больш. Як расказала  галоўны спецыяліст па гандлі прадпрыемства Тамара Гірыловіч,  сёння ў «Верасе» налічваецца каля 4000  найменняў тавараў. Канешне, асаблівае месца — прадукцыі Ляхавіцкага малочнага завода: на паліцах прысутнічае ўся лінейка. Заўсёды ветліва, хутка і якасна абслугоўвае пакупнікоў  зладжаны і прафесійны калектыў «Вераса» (усяго 20 чалавек, з якіх 18 — прадаўцы) на чале з загадчыцай магазіна Святланай Страмавус.  Не менш папулярны сярод вяскоўцаў і яшчэ адзін прадстаўнік фірменнага гандлю — магазін «Верас»  у Галаўнінцах.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *