“Ляхавіцкі веснік” – лаўрэат V і VI Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая літара»
Апавядаць і адпавядаць, ствараць і заклікаць, шукаць трапнае слова, якое ўвасобіцца ў справу, — такі расклад жыцця газеты і газетчыкаў. Блаславенны, жаданы, натхняльны, прывычны і заўсёды па-новаму прыцягальны для тых, хто
Правде в жизни верные во всем,
Этой правды негасимый свет
От своих блокнотов донесем
До потомков через толщу лет.
ХХІV Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі», праходзіла ў Нацыянальным выставачным комплексе БелЭкспа ў Мінску з 4 па 7 мая. Экспазіцыя Брэстчыны не толькі «не згубілася» на фоне іншых беларускіх, расійскіх, украінскіх і іншых экспазіцый, а была вельмі папулярнай сярод шматлікіх наведвальнікаў гэтай вялікай выставы. Яна красамоўна пацвердзіла: журналістыка вобласці на ўздыме, змест і форма, якасць і колькасць дастойныя і, самае галоўнае, знаходзяцца ў заўсёдным творчым удасканаленні.
Як заўсёды, у Дзень друку ў Палацы Рэспублікі праводзілася ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая літара». Раённая газета «Ляхавіцкі веснік» сёння стала лаўрэатам VІ Нацыянальнага конкурсу, дзякуючы творчаму праекту «ЛВ» «Зямля любові нашай — Берасцейшчына», у намінацыі «Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі». Як і летась у V Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ «Залатая літара», калі ляхавіцкая раёнка стала лаўрэатам у намінацыі «Лепшая раённая газета», сваю творчую перамогу мы прысвячаем вам, дарагія нашы чытачы, верныя сябры, героі публікацый, тыя, для каго і пра каго пішам. Пішам прыгожую гісторыю прыгожай сучаснасці лепшай у свеце, роднай, любімай краіны — Беларусі, куточкам якой з’яўляецца ляхавіцкая зямля.
Вольга БАРАДЗІНА.
Малайцы!!!!
Дзякуй вам!Вы не стаице на месцы!
Шчыра виншую!!!