Ляхавіччына: хто хоча стаць пераможцам?
Напярэдадні жніва райвыканкам прыняў рашэнне «Аб арганізацыі штогадовага раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў, у вырошчванні цукровых буракоў, ільну, бульбы і ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2013 годзе і правядзенні свята — Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу».
Гэтым рашэннем зацверджана інструкцыя аб парадку арганізацыі штогадовага спаборніцтва, а таксама створана раённая камісія па арганізацыі і падвядзенні вы-нікаў спаборніцтва. Камісію ўзначаліла намеснік начальніка райсельгасхарчу Ірына Страмавус, у яе склад так-сама ўвайшлі спецыялісты райсельгасхарчу, прадстаўнікі райкама прафсаюза, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкама БРСМ.
У спаборніцтвах прымаюць удзел усе сельскагаспадарчыя і іншыя арганізацыі, якія ажыццяўляюць вытворчасць сельгаспрадукцыі, экіпажы зернеўборачных камбайнаў, вадзіцелі транспартных сродкаў, што перавозяць зерне і травяныя кармы, калектывы зернеачышчальных сушыльных комплексаў, малочнатаварныя фермы, фермы і комплексы па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, звенні механізаваных кормаўборачных камбайнаў і камбайнеры кормаўборачных і буракаўборачных камбайнаў, механізатары, занятыя на прасаванні льну; аператары машыннага даення, па адкорме БРЖ, свіней, кіраўнікі сельгасарганізацый і фермерскіх гаспадарак.
У інструкцыі дакладна акрэслена, па якіх крытэрыях вызначаюцца пераможцы ў кожнай намінацыі.
Не вылучаюцца кандыдатамі ў пераможцы спаборніцтва тыя, па чыёй віне былі дапушчаны выпадкі зрыву работ, парушэнні працоўнай дысцыпліны, патрабаванняў тэхнікі бяспекі. Не могуць прэтэндаваць на перамогу сельгасарганізацыі, у якіх меліся выпадкі вытворчага траўматызму з лятальным зыходам у перыяд уборкі зерневых і зернебабовых і нарыхтоўкі травяных кармоў. Па ўмовах спаборніцтва не вылучаюцца кандыдатамі ў пераможцы камбайнеры, вадзіцелі, машыністы ЗСК тых гаспадарак, якія не забяспечылі 7 працэнтаў удзельнай вагі пасеваў зернебабовых культур у структуры пасяўных плошчаў зерневых і зернебабовых культур (з улікам кукурузы).
Згодна рашэння, сельгасарганізацыі павінны вызначыць кандыдатаў у пераможцы і падаць адпаведныя матэрыялы ў камісіі (па уборцы зерневых і зернебабовых — не пазней за 1 верасня; па нарыхтоўцы травяных кармоў — не пазней за 1 лістапада).
Спіс пераможцаў раённага спаборніцтва будзе сфарміраваны да 10 лістапада, а ўзнагароджанне традыцыйна адбудзецца падчас правя-дзення святочных урачыстасцяў з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.
Азнаёміцца з інструкцыяй аб парадку арганізацыі спаборніцтваў можна тут