С 9 по 18 августа на территории Брестчины проводится комплекс профилактических мероприятий «Мотоциклист».
Як паказвае статыстыка, менавіта ў летнія месяцы павялічваецца колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам двухколых транспартных сродкаў (з пачатку гэтага года іх зарэгістравана ўжо 45, 7 чалавек загінулі, 50 атрымалі траўмы, у 5-ці выпадках вадзіцелі былі нецвярозымі). На шчасце, на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна ДТЗ з удзелам матацыклістаў не зарэгістравана. Але пільнасць губляць не варта. З 9 да 18 жніўня на тэрыторыі Брэстчыны праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Матацыкліст».
Разам з тым варта чарговы раз звярнуць увагу і на правілы паводзін веласіпедыстаў на дарогах.
На веласіпедзе неабходна рухацца па спецыяльнай дарожцы, пры яе адсутнасці — па абочыне, тратуару ці пешаходнай дарожцы, не перашкаджаючы іншым удзельнікам дарожнага руху. Пры адсутнасці вышэйназваных элементаў дапускаецца рух па праезнай частцы дарогі ў адзін рад не далей метра ад правага краю дарогі. Катэгарычна забараняецца рухацца на веласіпедзе па пешаходным пераходзе, перавозіць пасажыраў за выключэннем дзяцей да 7 гадоў на дадатковым спецыяльна абсталяваным сядзенні, кіраваць веласіпедам, не трымаючыся за руль, рухацца па дарозе пры наяўнасці побач веласіпеднай дарожкі. Без суправаджэння паўналетніх не дазваляецца ездзіць на веласіпедзе па дарозе дзецям і падлеткам ва ўзросце да 14 гадоў, нельга таксама буксіраваць веласіпед веласіпедам. У цёмны час сутак веласіпед павінен быць абсталяваны спераду фарай белага колеру, ззаду — чырвонага. Веласіпедысту варта выкарыстоўваць дадатковыя сродкі абароны: шлем, накаленнікі, камізэльку са святлоадбівальнымі элементамі.
Юрый МАЛЕВІЧ, начальнік АДАІ.