Са штылю ды ў полымя
Пасля незвычайна спакойных для выратавальнікаў чэрвеня і ліпеня першая палова апошняга месяца лета аказалася вогненебяспечнай. Толькі з 4 па 12 жніўня на тэрыторыі раёна зафіксавана 5 узгаранняў. Прычым 3 з іх — па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём і парушэння правілаў пажарнай бяспекі. Так, 6 жніўня гаспадыня з Каранеўшчыны пакінула без нагляду ежу, якая гатавалася на газавай пліце. Агонь пашкодзіў канструкцыі дома. 10 жніўня на хутары Горка (Начаўскі сельсавет) загарэлася гаспадарчая прыбудова. Віноўнік — гаспадар, які спальваў смецце на адлегласці менш за 15 метраў ад прыбудовы. Акрамя матэрыяльных страт, нанесеных пажарам, хутараніну давядзецца панесці і адміністрацыйную адказнасць за парушэнне правілаў супрацьпажарнай бяспекі. Праз 2 дні з-за неасцярожнасці пры курэнні згарэла гаспадарчая пабудова ў Вялікім Гарадзішчы.
Кірыл КРАСОЎСКІ,
інспектар РАНС.