Очередной мощный МАЗ ляховичской сборки на прошлой неделе отправился в агрокомбинат «Снов»

Для Віктара Шчукі і яго сыноў Міхаіла і Антона машынабудаванне стала сямейнай справай.

Летась Ляхавічы набылі статус машынабудаўнічага горада: прыватнае сэрвіснае ўнітарнае прадпрыемства «Аўтацэнтр «Вікторыя» стала збіраць аўтамабілі на аснове аўташасі МАЗ.
Чарговы магутны МАЗ «віктарыянскай» зборкі на мінулым тыдні адправіўся ў агракамбінат «Сноў» Нясвіжскага раёна. Машына прызначана для перавозкі харчовай прадукцыі, таму аснашчана ізатэрмічным фургонам. Між іншым, гэта ўжо другі аўтамабіль, які «Вікторыя» адпраўляе ў Сноў. Агракамбінат, упэўніўшыся ў якасці і выдатных тэхнічных характарыстыках МАЗа з ляхавіцкім адрасам зборкі, зрабіў папярэднюю заяўку на новую машыну.
Як расказаў дырэктар аўтацэнтра «Вікторыя» Віктар Шчука, сёлета ўжо другі МАЗ адпраўлены пакупнікам: першы (малакавоз) паспяхова працуе ў Бярозаўскім раёне.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *