У Ляхавіцкім раёне прайшло свята народнай творчасці, песень, гумару, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рамёстваў і беларускай кухні «З крыніц спрадвечных»

Ансамбль песні «Берагіня» Дараўскага СДК.

У мінулую нядзелю на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля «Грушаўка» было надзвычай мнагалюдна. Госці і ўдзельнікі сабраліся на традыцыйнае свята народнай творчасці, песень, гумару, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рамёстваў і беларускай кухні «З крыніц спрадвечных». На Ляхавіччыне свята праходзіла 12-ы раз. Для самадзейных артыстаў і творчых калектываў удзел у свяце — справа гонару, магчымасць паказаць сябе і паглядзець на сваіх калег, парадаваць гледачоў і набрацца вопыту. Адначасова тут праходзіў і пленэр-летнік у межах фестывалю эксперыментальнага мастацтва «ДАХ».
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Больш падрабязна пра свята — у бліжэйшых нумарах «ЛВ».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *