Ляхавічы:усё менш часу застаецца да «Дажынак»
Штодзень у горадзе нешта мяняецца: дзесьці заасфальтавалі вуліцу, дзесьці знеслі аварыйны будынак. Многія адгукнуліся на прапанову райвыканкама і робяць усё, што ад іх залежыць, каб наш горад стаў прыгажэйшым: наводзяць чысціню і парадак, рамантуюць фасады, агароджы, робяць кветнікі. А вось на стадыёне «Колас» не спяшаюцца з навядзеннем парадку. І нават не ў фінансах справа: на тое, каб абкасіць тэрыторыю, вялікіх грашовых укладанняў не патрабуецца.
На жаль, знаходзяцца сярод нас і шкоднікі, напрыклад, аматары пакінуць свой аўтограф на свежапафарбаваных сценах…
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.