ПАВАЖАНЫЯ ПЕДАГОГІ, ВУЧНІ ШКОЛ І ІХ БАЦЬКІ, ВЫКЛАДЧЫКІ І НАВУЧЭНЦЫ АГРАРНАГА КАЛЕДЖА, ВЕТЭРАНЫ ПЕДАГАГІЧНАЙ ПРАЦЫ!
На пачатку верасня, калі з палеткаў сабраны ўраджай збожжавых, да работы на сваёй ніве вяртаюцца працаўнікі адукацыі. У вас вельмі пачэсная і адказная справа. Ад вашай работы, шаноўныя педагогі, залежыць будучыня нашай краіны. Убачыць і развіць здольнасці вучня, студэнта ці навучэнца, зацікавіць яго і накіраваць — значыць паўплываць не толькі на лёс кожнага асобнага чалавека, але і на грамадства, у якім ён будзе сябе рэалізоўваць. Пра высокі ўзровень адукацыі ў раёне сведчаць дасягненні нашых выпускнікоў у розных сферах. Кожную з такіх перамог педагогі па праву могуць залічыць і на свой рахунак.
Выказваем шчырую ўдзячнасць педагагічнаму калектыву раёна за адказнасць сваёй справе, майстэрства і цвёрдую грамадзянскую пазіцыю. Жадаем прафесійных поспехаў і творчай актыўнасці.
Вітаем маладых педагогаў, якія пачынаюць свой прафесійны шлях на Ляхавіччыне. Будзьце адказнымі, ініцыятыўнымі, захоўвайце і памнажайце лепшыя набыткі папярэднікаў.
Шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту і ўдзячнасць за сумленную працу — настаўнікам-ветэранам, якія ўнеслі значны ўклад у стварэнне і развіццё раённай сістэмы адукацыі.
Паважаныя бацькі! Будзьце цярплівымі і ўважлівымі да сваіх дзяцей, паважайце і цаніце працу настаўніка!
А вучням і навучэнцам жадаем рэалізаваць свае здольнасці і таленты на карысць Беларусі.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.