Зорачкі і сонейкі
Арганізавалі спартыўнае мерапрыемства “Лепшых назаве спартландыя” тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Каманды “Зорачка” і “Сонейка”, у склад якіх увайшлі мамы і дзеці, спаборнічалі ў 14 конкурсах. Балельшчыкі – вучні СШ № 1 і № 2 – не толькі падтрымлівалі каманды, але і самі дапамагалі рабятам на некаторых этапах конкурсаў. Музычныя падарункі дарылі юныя выканаўцы цэнтра паза-школьнай работы і гімназіі. А журы ацаніла кожную каманду.
Прызы і падарункі ад тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа атрымалі ўсе ўдзельнікі спартландыі. Аддзел па справах моладзі і РК ГА “БРСМ“ узнагародзілі капітанаў каманд і лепшых ігракоў. У зале спартшколы, дзе праходзіла спартландыя, была атмасфера любві, узаемаразумення, дабра – атрымалася сапраўднае сямейнае свята.
Жанна ЛЕШЫК, загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.