Сердечно приветствуем на гостеприимной ляховичской земле участников областного фестиваля-ярмарки тружеников села «Дажынкі-2013».

ПАВАЖАНЫЯ ЗЕМЛЯКІ!
Сардэчна вітаем на гасціннай ляхавіцкай зямлі ўдзельнікаў абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2013”. Свае ўзнагароды лепшыя хлебаробы заслужылі ўпартай працай і адказнымі адносінамі да справы. Вялікі дзякуй за тое, што з года ў год вы захоўваеце вернасць нялёгкай справе, прымнажаеце багацце сваіх гаспадарак, раёнаў, Брэстчыны. Сённяшняму святу ў Ляхавічах папярэднічала зладжаная праца не толькі аграрыяў, але і  будаўнікоў з усіх куткоў вобласці, работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна і, канешне, саміх ляхавічан, за што ўсім вялікі дзякуй.
Абноўленым, сучасным горад стаў дзякуючы дзяржаўнаму клопату і важкім сродкам, выдаткаваным з абласнога і раённага бюджэтаў.
Паважаныя жыхары і госці Ляхавіцкага раёна!
Няхай вашы сэрцы заўсёды поўняцца любоўю і павагай да роднай зямлі, а вянцом справы будзе дастатак у кожным доме. Здароўя, шчасця і новых працоўных перамог!
Няхай сімвал заможнасці – хлеб – радуе, натхняе, сілкуе моц самай лепшай краіны – роднай
Беларусі.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *