Дараўская арыфметыка жніва
У СВК «Дарава» да жніва падрыхтаваліся загадзя. Хлебаробы гаспадаркі зрабілі ўсё магчымае, каб у тэрмін убраць вырашчаны ўраджай.
З асаблівым настроем працаваў у гарачую пару Яўгеній Курылік — побач з ім сёлета і сын Віталій. Іх намалот у пераразліку на ўмоўны камбайн толькі крыху не дасягнуў да тысячы тон зерневых. Сярод вадзіцеляў паказчыкамі вызначыўся не толькі ў сваёй гаспадарцы, але і ў раёне Уладзімір Дрэка: вопыт і спрыт дапамаглі перавезці на МАЗе 1570 умоўных тон збожжа.
Усяго ж у сельгаскааператыве ўбіралі хлеб 4 экіпажы камбайнераў. Спяшаліся да апошняга зерня сабраць вырашчанае. Ураджайнасць — 40,3 цэнтнера з гектара, што сёлета з’яўляецца адным з лепшых паказчыкаў у раёне. У выніку з 719 гектараў намалочана 2607 тон зерня.