З месца здарэння знік

Трагічныя падзеі разгарнуліся днём 22 мая ў вёсцы Заполле. 33-гадовы жыхар вёскі Рагачы на ўласным аўтамабілі на закругленні вуліцы Савецкая ў Заполлі не справіўся з кіраваннем і наехаў на дзвюх жанчын, якія сядзелі на лаўцы каля дома № 82. У выніку наезду 75-гадовая вяскоўка памерла на месцы ДТЗ.
Вадзіцель з месца здарэння ўцёк, пакінуўшы аўтамабіль і двух пасажыраў у ім. Прынятымі мерамі вышуку ён затрыманы, супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *