В Ляховичском государственном аграрном колледже снимают урожай яблок, а в садах ляховичан яблоки …зацвели

Плодаагароднікі 33-й групы Ілья Петрушко, Таццяна Шастак, Дзяніс Язубец.

І пах гэты, знаёмы з дзяцінства, напамінае пра вёску, стары сад, наліўную антонаўку. А вось на 20-гектарных плантацыях ЛДАКа будучыя спецыялісты сельскай гаспадаркі культывуюць каля 25-ці сартоў яблынь – рознага тэрміну выспявання пладоў, выдатных смакавых якасцяў і лёжкасці. Тут усё па навуцы, сцвярджае загадчык лабараторыі «Вучэбны сад-плодагадавальнік» каледжа Яўгеній Біза, які разам з навучэнцамі-плодаагароднікамі шчыруе на ўборцы шчодрага ўраджаю. Як з малюнка яблычкі: «Імрус», «Чэмпіён», «Алеся» – усе сарты не пералічыць! Пераважная большасць ураджаю – для патрэб каледжа: смачны вітамінны «допінг» навучэнцам прыйдзецца дарэчы. Пакуль у каледжы здымаюць плады, у садах некаторых ляхавічан яблыні… зацвілі. Якая непрадказальная восень!

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *