Ляховичи: оптимизация продолжается

ДАВЕДКА па выніках разгляду думкі грамадзян па пытанні скасавання Куршынавіцкага сельсавета і далучэння яго тэрыторыі да Ганчароўскага сельсавета, скасавання Падлескага сельсавета і далучэння яго тэрыторыі да Жарабковіцкага сельсавета, скасавання Свяціцкага сельсавета і далучэння яго тэрыторыі да Крывошынскага сельсавета.

У мэтах выканання рашэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў ад 5 жніўня 2013 г. № 21 «Аб высвятленні думкі грамадзян Куршынавіцкага, Падлескага, Свяціцкага сельсаветаў па пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання» адпаведнымі службамі Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта прапрацавана пытанне па аптымізацыі і ўпарадкаванні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню раёна і колькасці работнікаў сельвыканкамаў у дачыненні скасавання Куршынавіцкага сельсавета і далучэння яго з усімі населенымі пунктамі да тэрыторыі Ганчароўскага сельсавета, скасавання Падлескага сельсавета і далучэння яго з усімі населенымі пунктамі да тэрыторыі Жарабковіцкага сельсавета, скасавання Свяціцкага сельсавета і далучэння яго з усімі населенымі пунктамі да тэрыторыі Крывошынскага сельсавета шляхам высвятлення думкі грамадзян.
10 жніўня 2013 года ў раённай газеце «Ляхавіцкі веснік» было апублікавана і 6 жніўня 2013 года размешчана на інтэрнэт-старонцы Ляхавіцкага райвыканкама афіцыйнага сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта паведамленне аб вывучэнні пытання аб скасаванні Куршынавіцкага сельсавета і далучэнні яго тэрыторыі з усімі населенымі пунктамі (вёскі Тальмінавічы, Нізкія, Асосы, Гашчын, Хацяж, Новыя Буды, Старыя Буды, Куршынавічы, Гайнінец, Гайнін, Стараселле, Савейкі) да тэрыторыі Ганчароўскага сельсавета; скасаванні Падлескага сельсавета і далучэнні яго тэрыторыі з усімі населенымі пунктамі (аграгарадок Падлессе, вёскі Улазавічы, Зубелевічы, Шавялі, Рамашкі, Патапавічы, Свісткоўшчына) да тэрыторыі Жарабковіцкага сельсавета; скасаванні Свяціцкага сельсавета і далучэнні яго тэрыторыі з усімі населенымі пунктамі (вёскі Свяціца, Навасёлкі) да тэрыторыі Крывошынскага сельсавета. Думкі грамадзян прымаліся на працягу месяца з даты апублікавання паведамлення, гэта значыць па 9 верасня 2013 года ўключна.
У перыяд высвятлення думкі з 10 жніўня па 9 верасня гэтага года ў Ляхавіцкі райвыканкам паступілі 2 калектыўныя звароты грамадзян ад жыхароў Куршынавіцкага і Свяціцкага сельсаветаў. Аналіз паступіўшых зваротаў паказаў, што толькі 7 працэнтаў жыхароў згаданых сельсаветаў выказаліся супраць скасавання.
Каб не пагоршылася сітуацыя па рабоце з насельніцтвам, выдачы даведак і іншых дакументаў, прыёму грамадзян, у адміністрацыйных цэнтрах скасаваных сельсаветаў — вёсках Куршынавічы, Свяціца, агагарадку Падлессе — будзе арганізавана работа спецыялістаў з выдзяленнем ім асобных памяшканняў.
Скасаванне Куршынавіцкага сельсавета шляхам далучэння яго тэрыторыі да Ганчароўскага сельсавета, Падлескага сельсавета шляхам далучэння яго тэрыторыі да Жарабковіцкага сельсавета, Свяціцкага сельсавета шляхам далучэння яго тэрыторыі да Крывошынскага сельсавета дазволіць скараціць колькасць работнікаў у даных сельвыканкамах з расходамі на аплату працы і бягучымі расходамі на іх утрыманне.
Скасаванне Куршынавіцкага сельсавета дазволіць узбуйніць Ганчароўскі сельсавет, колькасць насельніцтва якога складзе 2083 чалавекі. Скасаванне Падлескага сельсавета дазволіць узбуйніць Жарабковіцкі сельсавет, колькасць насельніцтва якога складзе 2963 чалавекі. Скасаванне Свяціцкага сельсавета дазволіць узбуйніць Крывошынскі сельсавет, колькасць насельніцтва якога складзе 3405 чалавек.
На пазачарговых пасяджэннях сесій 16 верасня гэтага года Куршынавіцкага, Падлескага і 17 верасня гэтага года Свяціцкага сельскіх Саветаў дэпутатаў разглядалася пытанне аб скасаванні Куршынавіцкага, Падлескага, Свяціцкага сельсаветаў.
Вынікі галасавання:
Куршынавіцкі сельсавет. З 11 дэпутатаў прысутнічала 10, «за» выказаліся — 8, «супраць» — 1, «устрымаўся» — 1.
Падлескі сельсавет. З 11 дэпутатаў прысутнічала 9, «за» — 5, «супраць» — 3, «устрымаўся» — 1.
Свяціцкі сельсавет. З 12 дэпутатаў прысутнічала 9, «за» — 8, «устрымаўся» — 1.
На пасяджэннях сесій 16 верасня 2013 г. Ганчароўскага, Жарабковіцкага і 17 верасня 2013 г. Крывошынскага сельсаветаў разглядалася пытанне аб узгадненні змянення межаў Ганчароўскага, Жарабковіцкага і Крывошынскага сельсаветаў.
Вынікі галасавання наступныя:
Ганчароўскі сельсавет. Усе 11 дэпутатаў (100%) прагаласавалі «за».
Жарабковіцкі сельсавет. З 12 дэпутатаў прысутнічала 10, «за» — 10.
Крывошынскі сельсавет. З 14 дэпутатаў прысутнічала 9, «за» — 8, «устрымаўся» — 1.
Большасцю галасоў дэпутатаў у вышэйзгаданых сельскіх Саветах прынята рашэнне аб скасаванні трох сельсаветаў і далучэнні іх тэрыторый да бліжэйшых сельсаветаў.
У сувязі з вышэйзгаданым, аптымізацыя і ўпарадкаванне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню раёна і колькасці работнікаў сельвыканкамаў, у дачыненні скасавання Куршынавіцкага сельсавета і далучэння яго тэрыторыі з усімі населенымі пунктамі (вёскі Тальмінавічы, Нізкія, Асосы, Гашчын, Хацяж, Новыя Буды, Старыя Буды, Куршынавічы, Гайнінец, Гайнін, Стараселле, Савейкі) да тэрыторыі Ганчароўскага сельсавета; скасавання Падлескага сельсавета і далучэння яго тэрыторыі з усімі населенымі пунктамі (вёскі Падлессе, Улазавічы, Зубелевічы, Шавялі, Рамашкі, Патапавічы, Свісткоўшчына) да тэрыторыі Жарабковіцкага сельсавета; скасавання Свяціцкага сельсавета і далучэння яго тэрыторыі з усімі населенымі пунктамі (вёскі Свяціца, Навасёлкі) да тэрыторыі Крывошынскага сельсавета, з’яўляюцца мэтазгоднымі і садзейнічаюць павышэнню эфектыўнасці мясцовага кіравання.
Раённы  выканаўчы камітэт.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *