В начале сентября на целую группу  стало больше в детском саду № 4 г.Ляховичи

Вялікую ролю ў дэмаграфічным усплеску адыграла… будаўніцтва. У мікрараёне па вуліцы Інтэрнацыянальнай за апошнія гады адзін за адным вырасталі дамы-штматпавярховікі – ЖБСК. Большасць навасельцаў – маладыя сем’і, у якіх у асноўным дзеці дашкольнага ці малодшага школьнага ўзросту. У дзіцячым садзе № 4, які наведваюць 63 дашкольнікі, навічкам (а іх 16) рады, ім – асабліва пяшчотная ўвага і надзвычайны клопат. У толькі што створанай малодшай групе – хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 2 да 3 гадоў – такіх маленькіх раней тут не было. Амаль ва ўсіх у адрасе пражывання значыцца вуліца Інтэрнацыянальная.
Як расказала загадчыца дашкольнай установы Ларыса Наліўка, створаны ўсе ўмовы, каб дзеткам было ўтульна, цікава, добра, як дома. На працягу дня заўсёды побач з рабятамі выхавальнік Яна Сокал і яе памочнік Галіна Ятчэня – яны таксама навічкі, толькі сярод работнікаў дзіцячага сада. Да сваіх абавязкаў ставяцца вельмі адказна, творча. Бацькі цвёрда ўпэўнены, што іх дзеці ў надзейных і клапатлівых руках.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “В начале сентября на целую группу  стало больше в детском саду № 4 г.Ляховичи

  • 26/09/2013 в 20:17
    Permalink

    Всегда восхищает и территория вокруг детских садов в Ляховичах. Сколько фантазии, креатива, разнообразия вкладывают работники дошкольного образования в благоустройство. Заходишь— будто в сказку попадаешь. Нравится и детишкам, и их родителям. И ещё вопрос. Планируется ли в нашем городе строительство ещё одного детского сада?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *