Постбярозавічная падсыпка
У рэдакцыю патэлефанаваў Аляксандр Алхімаў з хутара Мазуркі са скаргай: падчас нарыхтоўкі бярозавага соку машынамі лясгаса была разбіта дарога, што стварае нязручнасці не толькі хутаранам, але і вяскоўцам.
За тлумачэннямі “ЛВ” звярнуўся да дырэктара ДЛГУ “Ляхавіцкі лясгас” Міхаіла Свістуна. Ён паведаміў: “Дарога на хутар каля вёскі Мазуркі, якая была разбіта пры вывазе бярозавага соку, адрамантавана. Зроблена планіроўка і падсыпка пясчана-гравійнай сумяссю. Гэта дарога патрабуе капітальнага рамонту, бо побач з ёй знаходзіцца вадаём, які пасля дажджоў перапаўняецца, і вада размывае праезную частку. Лясгас не мае магчымасці і падстаў для рамонту, бо дарога знаходзіцца ў распараджэнні сельсавета”.