Начал свою работу сайт «Правовой форум Беларуси»
31 ліпеня 2013 года пачаў сваю работу сайт “Прававы форум Беларусі” ( forumpravo.by) – новы інфармацыйны рэсурс у галіне права і прававой інфарматызацыі.
Праект ўяўляе сабой інтэрактыўную пляцоўку для зносін, абмену вопытам і думкамі па пытаннях, звязаных з правам, правапрымяняльнай практыкай, тлумачэннем заканадаўства.
Фарміраванне сайта, яго вядзенне і забеспячэнне функцыянавання ажыццяўляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Рэсурсы сайта арганізаваны ў выглядзе інфармацыйных раздзелаў і форумаў, раздзеленых па тэматычнай накіраванасці. У раздзеле “Заканадаўства” прадастаўлены свабодны доступ да тэкстаў кодэксаў Рэспублікі Беларусь з дапамогай інфармацыйна-пошукавай сістэмы “ЭТАЛОН-ONLINE”. Раздзел “Абмеркаванне праектаў НПА” дае магчымасць выказаць сваю думку адносна распрацоўваемых праектаў нарматыўных прававых актаў як на даным інфармацыйным рэсурсе, так і на сайтах адпаведных дзяржаўных органаў. Раздзел “Даведачная інфармацыя” ўтрымлівае неабходную тэарэтычную інфармацыю аб галінах права. “Форумы” даюць магчымасць задаць любое пытанне, якое вас цікавіць, па прававой тэматыцы з мэтай атрымання на яго адказу ад спецыялістаў у галіне права або іншых карыстальнікаў сайта. Аднак, трэба адзначыць, што на інфармацыю, размешчаную на сайце, не распаўсюджваюцца патрабаванні Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
Скарыстацца рэсурсамі прававога сайта-форуму можа любы жадаючы. Для ўдзелу ў абмеркаваннях на форумах сайта неабходна прайсці на ім рэгістрацыю.
Сёння “Прававы форум Беларусі” набірае сваю папулярнасць. Пастаянна павялічваецца колькасць карыстальнікаў і тэм для абмеркавання. У работу праекта актыўна ўключаецца юрыдычная садружнасць рэспублікі. Асабліва трэба адзначыць удзел адвакатаў Мінскай абласной спецыяліза-ванай юрыдычнай кансультацыі № 2 і юрыс-таў юрыдычнай фірмы “ReveraConsultingGroup”. Таксама арганізавана супрацоўніцтва з вучэбнай лабараторыяй “Юрыдычная клініка” юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Расшыраецца і геаграфія ўдзельнікаў. Сярод зарэгістраваных карыстальнікаў – прадстаўнікі розных рэгіёнаў Беларусі.
“Прававы форум Беларусі” – гэта новы сучасны і даступны памочнік у вырашэнні ўзнікаючых жыццёвых сітуацый.