В СШ №2 г.Ляховичи соревновались «Оптимисты» и «Дельфины»
Многія пажылыя людзі вядуць актыўны лад жыцця. Пра што сведчаць, напрыклад, “Вясёлыя старты”, якія прайшлі напрыканцы мінулага тыдня ў СШ № 2. За званне самай спартыўнай спаборнічалі каманды “Аптымісты” (у яе склад увайшлі пажылыя людзі) і “Дэльфіны” (шасцікласнікі мясцовай школы).
Старты сабралі не толькі ўдзельнікаў, але і шматлікіх балельшчыкаў, якім было таксама вельмі весела і цікава. Асабліва, калі ўлічыць, што ў склад розных каманд уваходзілі і члены адной сям’і. Напрыклад, спаборнічалі “аптымістка” Валянціна Паўлоўская і яе ўнучка Віялета.
Журы аб’ектыўна ацаніла абедзве каманды і вынесла вердыкт: з невялікім адрывам перамогу заваявала каманда “Аптымісты”. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі падарункі ад тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа і салодкія пачастункі ад адміністрацыі СШ № 2.
Жанна ЛЕШЫК,
загадчыца аддзялення сацыяльнай
адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН.
Фота з сайта http://kupitfotooboi.ru