Паважаныя настаўнікі, выкладчыкі, педагогі дашкольнай і дадатковай адукацыі, ветэраны педагагічнай працы!
Прыміце віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка! Па добрай традыцыі ў пачатку кастрычніка са словамі ўдзячнасці і павагі мы звяртаемся да людзей, якія абралі высакародную прафесію педагога. Менавіта ад настаўніка, яго прафесійных і асобасных якасцяў у многім залежыць лёс вучняў, заўтрашні дзень краіны. Вы – галоўнае багацце адукацыйнай сістэмы. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, цярпенню, любві да сваёй справы і дзяцей раскрываюцца і рэалізуюцца здольнасці вучняў. Вы дапамагаеце хлопчыкам і дзяўчынкам вызначыць сваё будучае прызванне, выбраць жыццёвы шлях. Напярэдадні гэтага цудоўнага свята прыміце шчырую ўдзячнасць за вашу працу. Нізкі паклон і тым, хто аддаў сістэме адукацыі лепшыя гады свайго жыцця і знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Няхай цяпло душы, якое вы шчодра аддаяце дзецям, вяртаецца да вас здароўем, шчасцем і энергіяй для новых высакародных здзяйсненняў у імя будучыні роднай Беларусі.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.