Ляховичи: приглашаем в кафе «Калі ласка»
«Калі ласка” – так шчыра запрашае кафэ з аднайменнай назвай, што знаходзіцца ў цэнтры Ляхавіч. Запрашае з дырэктарам ПГУП “Арт-Наталі” Наталляй Лойка ўжо на працягу 4 гадоў. Упэўнена зроблены важныя крокі па заваяванні фірменнай кухняй густаў не толькі землякоў, але і гасцей з суседніх раёнаў.
Пісьменнік Андрэй Платонаў пазначаў у сваіх запісах: «Мастацтва заключаецца ў тым, каб з дапамогай найпрасцейшых сродкаў выказаць складанае». Гасцінны калектыў кафэ простым і ветлівым абслугоўваннем запрашае на адпачынак у свет разнастайна-прыемных смакавых адчуванняў. Вытанчаныя і смачныя салаты і закускі, халодныя і гарачыя стравы, гарніры, напіткі і дэсерты даспадобы самым прыдзірлівым гурманам. Асаблівае месца ў меню — стравам беларускай кухні. Тут падаюць “Важэцкі далікатэс”, дранікі з рознай начынкай, мачанку і г.д.
Фішка ўстановы — фірменная страва “Эль-патэльня”.
— Многае з меню кафэ прыдумана мною асабіста ці падгледжана і адаптавана, — дзеліцца сакрэтамі паспяховасці гаспадыня кафэ. — Так было і з фірменнай стравай. Падчас падарожжа па Швейцарыі пакаштавала смакату з рысу, гародніны і печані. Вярнулася дадому і ўзнік беларускі варыянт – “Эль-патэльня”, у аснове якога замест рысу – бульба, а калі хто не вельмі любіць печань — дамашняя каўбаса.
Робіць кафэ яшчэ больш прыцягальным наяўнасць вялікага тэлевізара, караоке, магчымасць разліку банкаўскай карткай. Козыр установы — “жывы” гук і вопытны ды-джэй. Для стварэння атмасферы добрага і рамантычнага настрою гэта надзвычай важна.
Ва ўтульным інтэр’еры кафэ можна смачна і сытна паабедаць, адзначыць урачыстасць ці іншую падзею, правесці цікава час з сябрамі ці проста адпачыць. Для тых, хто не любіць шумных кампаній, ёсць міні-банкетная зала.
Асобная размова – пра абедзеннае меню, якое распрацоўваецца кожны дзень, вызначаецца разнастайнасцю і карыснасцю.
Для дзяцей наведванне кафэ — адметная падзея. Таму, па словах Наталлі Лойка, для правядзення дзіцячых святаў прапануецца гульнявая праграма з удзелам клоунаў і іншае.
Склаліся ў “Калі ласка” свае традыцыі святкавання Новага года, Дня жанчын. У планах — рэканструкцыя і пашырэнне памяшкання да 80 пасадачных месцаў.
У кафэ “Калі ласка” любяць і цэняць кожнага кліента як самага жаданага госця і прапаноўваюць толькі самае лепшае, улічваючы яго пажаданні і інтарэсы.
— Мы рады бачыць у ”Калі ласка” і дзяцей, і дарослых, — шчыра запрашае Наталля Лойка.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Цитата: «У кафэ “Калі ласка” любяць і цэняць кожнага кліента як самага жаданага госця і прапаноўваюць толькі самае лепшае, улічваючы яго пажаданні і інтарэсы.» — что-то я этого я ощутил… 🙁 Приходилось несколько раз обедать в этом «чудном» заведении… Эмоций много! Неприятных… Заказ пришлось ждать 15 минут, мало того, что принесли уже остывшее, так еще и не мое…)) Девочки-официантки путают заказы, принесут, поставят и убегут) Потом опомнятся, прибегут, заберут и вновь убегают…) На закономерный вопрос «Долго ли еще?» отвечают грубо: «Ждите!»…
В общем, не доволен. То ли Вы, Наталья Михайловна, ошибаетесь, то ли Наталья Лойко лукавит… А может просто меня там не любят и не ценят, как самого жданного гостя…( Печально все это… 🙁
Цитата: «Для дзяцей наведванне кафэ — адметная падзея. Таму, па словах Наталлі Лойка, для правядзення дзіцячых святаў прапануецца гульнявая праграма з удзелам клоунаў і іншае. Склаліся ў “Калі ласка” свае традыцыі святкавання Новага года, Дня жанчын. У планах — рэканструкцыя і пашырэнне памяшкання да 80 пасадачных месцаў.» — было бы неплохо… Но, это только в планах… Пересмотрите свой подход к клиентам, ребята…)
мой комментарий не будет положителен как и предыдущий.Я не доволен этим заведением.Это что за нововведения такие:1. минимальный заказ-это что такое??? Вечер,пустое кафе,охота перекусить,а тут:»Вы заказали всего лишь на 100 тыс.,заказывайте еще на 50 иначе ужинайте дома.».Бред. 2. отбор клиентов по не понятным ни кому требованиям,такое чувство что существует «черный список» в который попадают разные люди,не соответствующие вкусам администрации.из плюсов можно отметить живой звук и интерьер.
вход в кафе только для избранных. Печально…..