В Ляховичским районном военном комиссариате проводились занятия с офицерами запаса
Абарона суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь толькі тады з’яўляецца эфектыўнай, калі мае ўсеагульны і ўсенародны характар. І зрабіць гэта можна шляхам умацавання сістэмы тэрыятарыяльнай абароны.
Пачынаючы з 2003 года былі распрацаваны і прыняты асноватворныя нарматыўныя прававыя акты па арганізацыі тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Створана і рэальна функцыянуе эфектыўная сістэма кіравання, непасрэднае кіраўніцтва якой у Ляхавіцкім раёне ажыццяўляе старшыня раённага выканаўчага камітэта. Штогод праводзіцца падрыхтоўка ваеннаабавязаных запасу, прызначаных для камплектавання органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў.
У Ляхавіцкім раённым ваенным камісарыяце праводзіліся заняткі з афіцэрамі запасу, прызначанымі на кіраўніцкія пасады ў фарміруемыя воінскія часці тэрытарыяльных войскаў. Асноўнай мэтай такіх заняткаў з’яўляецца павышэнне ўзроўню прафесіянальнай падрыхтоўкі афіцэраў запасу і іх практычных навыкаў у кіраванні падначаленымі сіламі тэрытарыяльнай абароны.
У ходзе мерапрыемстваў падрыхтоўкі рэгулярна адпрацоўваюцца задачы тэрытарыяльнай абароны па ахове аб’ектаў, удзеле ў ліквідацыі наступстваў прымянення праціўнікам зброі, падтрыманні рэжыму ваеннага становішча, барацьбе з дэсантна-дыверсіённымі сіламі і г.д.
Абарона Айчыны павінна быць ўсенароднай, аб’ядноўваць дзеянні як рэгулярных Узброеных Сіл, так і тэрытарыяльных войскаў, што непасрэдна абараняюць свой дом, сваіх родных і блізкіх.
Аляксей РУСІН,
начальнік групы тэрытарыяльнай абароны Ляхавіцкага раённага ваеннага камісарыята.