Неправильная эксплуатация печи может привести к беде
Яшчэ ў многіх вёсках печ з’яўляецца галоўнай крыніцай цяпла. Але яе няправільная эксплуатацыя можа прывесці да бяды. Сёлета на тэрыторыі раёна зарэгістраваны падобны выпадак. Каб пазбегнуць надзвычайных сітуацый, неабходна выконваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі.
Перад пачаткам ацяпляльнага сезона печ трэба дасканала праверыць і пры неабходнасці адрамантаваць. Дымаходы пабяліць, каб па закураных месцах можна было выявіць трэшчыны. Адлегласць ад печы да згараемых канструкцый павінна складаць не менш як 70 сантыметраў.
На працягу ацяпляльнага сезона праз кожныя 3 месяцы неабходна ачышчаць дымаход. Каб пазбегнуць узгарання драўлянай падлогі ад выпаўшага вуголля, перад дзверцамі печы прыбіце металічны ліст памерам не менш як 50 на 70 сантыметраў. Пры эксплуатацыі печаў катэгарычна забараняецца распальваць іх лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі (бензін, газа і г.д.) і матэрыяламі, пакідаць запаленую печ без нагляду, дазваляць гуляць каля яе дзецям. Забараняецца сушыць на печцы адзенне, размяшчаць каля яе гаручыя матэрыялы. Попел і вуголле неабходна складаваць у спецыяльна адведзеных для гэтага месцах.
Ірына ТУКАЙ,
спецыяліст групы прапаганды і навучання РАНС.
Фота з сайта http://www.online-kolomna.ru