Пакаленне «Next» супраць п’янства
Праблема здаровага ладу жыцця ў грамадстве з’яўляецца вельмі актуальнай. Падлеткам надзвычай патрэбна інфармацыя пра шкоду п’янства і алкагалізму, як і патрэбен станоўчы прыклад старэйшага пакалення, парады кампетэнтных людзей.
Але і сама моладзь сваімі шчырымі разважаннямі на гэтую тэму, магчыма, падкажа шляхі прафілактычнай работы з цяжкімі падлеткамі, што паспрабавалі ўжо ці збіраюцца паспрабаваць алкагольныя напіткі.
Ганна АЖАЛЬ, настаўніца:
— Разнастайныя псіхалагічныя прычыны п’янства: канфлікты з акружэннем, незадаволенасць, адзінота, стомленасць, адчуванне сваёй непаўнавартасці — у тых ці іншых абставінах выклікаюць стан псіхічнага дыскамфорту, які часова можна ўяўна аблегчыць уздзеяннем спіртнога. Але не ўсе, на шчасце, у цяжкай жыццёвай сітуацыі выратаванне бачаць у прыёме алкаголю, і гэта правільна.
Да злоўжывання алкаголем прыводзяць такія фактары, як алкагольныя “традыцыі” ў мікрасоцыуме, лаяльныя адносіны часткі насельніцтва да п’янства, устанаўленне прызнаных нагод для п’янак, недапрацоўкі ў санітарна-асветніцкай і супрацьалкагольнай рабоце, няўменне цікава і з карысцю арганізаваць свой адпачынак, недастатковае выхаванне ў моладзі такіх рыс характару, як самадысцыпліна, пачуццё адказнасці перад сям’ёй і грамадствам, недастатковая адукацыя і нізкі ўзровень культуры. Самым значным фактарам з’яўляецца ўздзеянне блізкага акружэння (бацькоў, сяброў), якія ў значнай ступені фарміруюць асобу і адносіны яе да алкаголю.
На маю думку, калі чалавек становіцца, алкаголікам, яму патрабуецца шмат сур’ёзнай увагі і клопату з боку грамадскасці, калег па працы і асабліва сям’і. Важна своечасова заўважыць, не адвярнуцца ад яго і дапамагчы вылечыцца. Гэта ўсё магчыма.
Марыя ЗУБРЫЛАВА, настаўніца гісторыі гімназіі:
— Якое яно, жыццё, у якім пастаянна з дня ў дзень прысутнічае алкаголь? Жыццё, абмежаванае ў сваёй свабодзе. Як сказаў А. Міньо, п’янства – гэта добраахвотнае і калектыўнае самазабойства нацыі. Адкуль у нас бярэцца спакуса псаваць сваё здароўе? Цяжкія хваробы прымушаюць пакутаваць чалавека шмат гадоў. Ад іх можна пазбавіцца толькі адмовіўшыся ад алкаголю.
Стан душы непарыўна звязаны са станам нервовай сістэмы, таму алкаголь рэзка змяняе псіхіку чалавека, робіць яго падобным на жывёлу. У стане ап’янення чалавечае “я” знікае і чалавек ператвараецца ў “яно”. Піць не толькі шкодна, але і сорамна. Чалавек адыходзіць ад адказнасці за тое, што адбываецца, ад працы над сабой.
У маладзёжным асяродку спакуса выпіць з’яўляецца тады, калі няўпэўнена адчуваеш сябе ў кампаніі і баішся, што цябе не прымуць за “свайго”. А як добра было б пераадолець псіхалагічны цяжар і сцвердзіць сваё “я”, прынцыпова не ўжываючы алкаголь. Гэта пазіцыя не для слабых, а для моцных духам — як для юных, так і для дарослых аднолькава.
Алеся РАКУЦЬ, вучаніца 8 “В” класа:
— Кожны з нас хоць раз сустракаўся з праблемай п’янства людзей, але калі гэтая праблема датычыцца падлеткаў, трагедыя яшчэ страшнейшая.
Большасць выпадкаў дзіцячага п’янства заўважаецца ў сем’ях, дзе бацькі не працуюць, днямі п’юць гарэлку і гэтым падаюць дурны прыклад сваім дзецям. Падлеткі думаюць, што гэта смачна і добра, і з цягам часу захапляюцца алкаголем і ўжо ў дарослым узросце маюць залежнасць проста ад яго.
У іншых выпадках бывае так: падлетку сказалі: “Выпі, лягчэй стане!” І гэтае “лягчэй стане” зацягваецца на доўгі час. Або на прыкладзе “заадно”: “Усе пілі, і я заадно”. Здаецца, з аднаго разу нічога не будзе, а можа здарыцца непапраўная бяда.
Кл. Уладзіслаў, Вышэйшая Духоўная каталіцкая семінарыя:
— Мы амаль кожны дзень бачым у крамах розныя, часам вельмі прыгожыя і звяртаючыя на сябе ўвагу бутэлькі. Нават малыя дзеці ўжо ведаюць – гэта нейкі алкагольны напітак. І таксама шмат хто з нас бачыў вынікі ўжывання алкаголю ў празмернай колькасці – людзей, якія “адпачываюць” на вуліцах у непрытомным стане. Адсюль паўстае пытанне: чым на самай справе з’яўляецца алкаголь?
Распачнём разважаць пра гэту праблему з самага пачатку – ад узнікнення спіртных напояў. У кнізе Быцця Старога Запавету ўпершыню гаворыцца пра ўжыванне габрэямі віна. Адкрыццё натуральнага працэсу браджэння, вядома, не з’яўляецца дрэнным, Бог даручыў нам на карыстанне ўсю Зямлю і тое, што на ёй расце. Вінаград не з’яўляецца выключэннем. Таму і іншыя віды алкаголю таксама не будуць па сваёй сутнасці дрэннымі.
У Святым Пісанні не гаворыцца пра алкаголь, як пра нешта дрэннае. Але гэта не значыць, што ўсё так проста.
Ва ўсім павінна быць ўмеранасць. Калі доўга бегчы – чалавек прытоміцца, калі зашмат выпіць – стане п’яным. Але, чамусьці, шмат людзей пра гэта забывае. А менавіта ўжыванне без меры, дакладней кажучы, калі ўжо губляецца свядомасць учынкаў, і з’яўляецца грахом, а кожны грэх – злом.
Вось пра гэта дакладна і не адзін раз гаворыць Біблія. Напрыклад, Ной, які перапіў віна і заснуў на лаўцы, ці асуджэнне прарокамі п’яніц.
З усяго можна зрабіць выснову: празмернае спажыванне з’яўляецца злом. Прычым вельмі вялікім. Па-першае, шкода свайму здароўю, па-другое, грэх супраць пятай запаведзі (якая гучыць “не забівай”, нават самога сябе), па-трэцяе, вынікі дзеянняў у нецвярозым стане. Таму лепш не злоўжываць гэтымі напоямі і дапамагаць іншым супрацьстаяць спакусе, а таму, хто не можа кантраляваць сябе – не піць увогуле.
Таіса ШЫБУН, псіхолаг гімназіі:
— У рамках Дня здароўя ў гімназіі сярод іншых мерапрыемстваў было праведзена анкетаванне вучняў 9-10 класаў аб адносінах да ўжывання алкаголю.
У цэлым адносіны да алкаголю дваякія: з аднаго боку яго вызначаюць як яд, з другога – лічаць неабходным сродкам для расслаблення, адпачынку і атрымання задавальнення.
Між тым, ступень алкагалізацыі дастаткова вялікая. Толькі 11 працэнтаў апытаных наогул не ўжываюць спіртныя напіткі, а 23 працэнты лічаць немагчымым правесці свята або дзень нараджэння зусім без спіртнога.
Якія ж прычыны штурхаюць падлеткаў да ўжывання алкаголю?
Адны вынікаюць з асаблівасцяў характару: няўменне перанесці стрэс, спраўляцца з непрыемнасцямі, дрэнны настрой, павышаная трывожнасць, няўпэўненасць.
У падлеткавым узросце гэта можа быць імкненне паказаць сябе, сваю даросласць. Гэта спосаб уліцца ў кампанію “крутых” равеснікаў. Гэта значыць, некаторыя прычыны могуць быць абумоўлены самім узростам – павышаная патрэбнасць у стасунках, цяга да кампаніі, імкненне парушаць правілы, жаданне быць самастойнымі.
Больш як палова апытаных не ведае пра тое, што прыняцце алкаголю значна зніжае складаныя разумовыя працэсы і згубна ўплывае на іх.
Нельга не сказаць пра ўплыў сямейнай неўладкаванасці, якая вядзе падлетка да ўжывання алкаголю, да любога адхілення ў паводзінах. Гэта алкагалізм бацькоў, асабліва маці, недахоп увагі і цяпла, добрых і эмацыянальных адносін, кантролю, але і лішак кантролю таксама – у такім выпадку мы атрымаем ці інфантыльнага, распешчанага чалавека, не здольнага самастойна будаваць сваё жыццё, або падлеткавы бунт, які суправаджаецца ўцёкамі з дому, ужываннем спіртнога.
Экспрэс-апытанне
Чаму падлеткі ўжываюць алкаголь?
(Адказваюць вучні 9, 10, 11 класаў гімназіі, адказы ананімныя)
— Каб падняць настрой і добра пагуляць у выхадныя.
— Хочуць нармальна павесяліцца.
— З гора, з радасці і проста так!
— Адзначаем святы, для весялосці.
— Хочацца адчуць сябе дарослым, па-глядзець на сябе і свае паводзіны ў п’яным стане.
— Мае сябры і я сама ніколі не пілі яшчэ, і я не ведаю.
— П’юць, бо няма чым больш заняцца.
— Каб весела было.
— Бо не разумеюць, што выпіўка не дадае аўтарытэту і не здымае праблему, а толькі яшчэ больш узмацняе яе.
— Лічаць гэта добрым хобі.
— Глядзяць на дарослых і бяруць з іх прыклад.
— Хочацца новых адчуванняў, адрэналіну, расслабіцца.
— П’юць перад дыскатэкай, каб было весела. Ад алкаголю вельмі паляпшаецца настрой.
— П’юць тыя, у каго няма розуму, каб разабрацца, што гэтым губяць здароўе.
— П’юць за кампанію.
— Я думаю, што звязаліся з дрэннай кампаніяй і не маюць сілы волі, каб адмовіць сябрукам.
— Хочуць вызначыцца гэтым.
Падрыхтавала Маргарыта КУХТА, вучаніца 9 “А” класа.
Такая гісторыя
Вынаходніцтва алкаголю і спіртных напіткаў пачалося яшчэ ў старажытнасці. Плямёны нашых продкаў часцей за ўсё выкарыстоўвалі алкаголь з мэтай правядзення спецыяльных абрадаў і зносін з памерлымі і багамі.
Ніхто не ведае, як быў вынайдзены алкаголь, але можна меркаваць, што пры паглынанні сапсаваных пладоў некаторых фруктовых дрэў адзначаўся эйфарычны эфект. І гэта прывяло нашых продкаў да вывучэння працэсаў закісання сокаў. Пасля гэтага сокі салодкіх пладоў закаркоўвалі ў посуд, дзе іх пакідалі на доўгі час, атрымліваючы ў выніку напой, які даваў падбадзёрвальны і адначасова заспакаяльны эфект на арганізм чалавека.
У Расіі гарэлка з’явілася ў 1386 г., калі Генуэзскае пасольства ўпершыню прывезла ў Маскву вінаградны спірт, названы aqua vitae і прадэманстравала яго вялікаму князю, баярам і замежным аптэкарам. Аднак, гэты напой не прыжыўся і пазней быў прызнаны шкодным. Першапачаткова на Русі гарэлка называлася “хлебным віном”, таму што рускім людзям першай прыйшла ідэя выкарыстоўваць зерне (жыта, пшаніцу, ячмень) для атрымання спірту. ”Водка” – назва чыста рускага паходжання, утвораная ад памяншальнага: “вадаводачка, вадзіца”.
Факт. Да канца дванаццатага стагоддзя на казённай мове гарэлка называлася “віном”. І толькі ў 1894 г. гарэлка афіцыйна стала называцца гарэлкай.
Прамаці віна можна лічыць практычна любую краіну, але менавіта ў Старажытнай Грэцыі яно было найбольш папулярным. Віно згадваецца ў старажытнагрэчаскай міфалогіі як напой багоў. У гэтай краіне, акрамя дарослых, яго таксама ўжывалі дзеці. У бакал з вадой капалі некалькі кропель напою, паколькі лічылася, што ўжываўся ён у гонар багоў, і падавалі дзецям. Старажытны Рым таксама нямала ўвагі надаваў вінаробству, а заступнікам гэтага напою лічыўся Бахус – вясёлы бог. Грэкі дасягнулі небывалых вышынь у вытворчасці вінаў. Дасёння знаходзяць амфары з віном, якое не сапсавалася, а ператварылася ў жэле, што ўтрымлівае алкаголь.
А вось піва пачалі вырабляць з часоў апрацоўкі злакавых культур. Ёсць нават гістарычная версія, што менавіта з-за росту вытворчасці алкагольных напіткаў павялічыўся рост вытворчасці злакавых. Хлеб быў не галоўным прадуктам, які вырабляўся са злакавых.
Факт. Кітай – старажытная цывілізацыя, якая здаўна вырабляе піва. Вавілон і Арменія таксама сталі вырабляць піва яшчэ ў V стагоддзі да н.э. Вавіланяне тых гадоў мелі магчымасць выпрабаваць 19 гатункаў самага разнастайнага піва. Усе рэцэпты пэўным чынам рэгламентаваліся і павінны былі старанна выконвацца, у адваротным выпадку півава-ра сурова каралі, аж да смяротнага пакарання.
Алкагольныя напоі, якія гатуюцца на мёдзе, маюць мноства самых разнастайных назваў. Самая распаўсюджаная іх назва – медавуха. Яна выраблялася славянамі на мёдзе з дражджавымі дабаўкамі і з вадой, пасля чаго яе пакідалі на доўгі час, каб атрымаўся карысны і смачны напітак.
Квас лічыцца рускім нацыянальным напоем, хоць першыя яго “папярэднікі”, якія ўяўлялі сабой нешта сярэдняе паміж півам і квасам, з’явіліся ў Старажытным Егіпце. На Русі ў ХІ ст. квас варылі, таму ён больш нагадваў піва, такі квас дзейнічаў ап’-яняльна, быў больш густы па кансістэнцыі, чым піва.
Квас гатавалі па самых розных рэцэптах: з выкарыстаннем хлеба, агародніны і садавіны. Ён мае прыемны асвяжальны смак і ўздзейнічае на арганізм падобна кефіру ці, напрыклад, кумысу.
Мёд быў вядомы на Русі і як слодыч, і як алкагольны напой. Паводле летапісаў вядома, што ў часы язычніцтва некаторыя славянскія плямёны ўмелі забраджваць мёд. Найбольшае распаўсюджванне алкагольны мядовы напой атрымаў першапачаткова ў Полацкім княстве, адкуль яго пастаўлялі ў Кіеўскую Русь.
Падрыхтавала Марыя ПІШЧ, вучаніца 9 “А” класа.
Ад “ЛВ”:
З дзяцінства пачынаецца жыццё. Дзяцінства павінна быць радасным і шчаслівым.
Гэта заданне для дарослых, якія ў адказе за будучыню. А будучыня ўсміхаецца шчыра і непасрэдна, глядзіць на свет даверлівымі вачамі, пазнае яго, вывучае, прыстасоўваецца, разважае і робіць свае адкрыцці, свае высновы. Якія? Гэта залежыць ад дарослых — ад самых лепшых у свеце бацькоў, самых справядлівых і мудрых педагогаў, старэйшых сяброў, і, канечне, ад дзяржавы, якая клопатам і любоўю да самых юных грамадзян паслядоўна даказвае сваю высокую вартасць. А дзяржава — гэта мы. Калі разам — вялікая сіла. А мы — разам, у тым ліку і ў галоўнейшым у жыцці — у дзіцячых лёсах.
Ганна АЖАЛЬ, настаўніца:
На маю думку, калі чалавек становіцца, алкаголікам, яму патрабуецца шмат сур’ёзнай увагі і клопату з боку грамадскасці, калег па працы і асабліва сям’і. Важна своечасова заўважыць, не адвярнуцца ад яго і дапамагчы вылечыцца. Гэта ўсё магчыма.
Да у нас общество какое-то безалаберное к самому себе.Ведь когда в семье алкоголик или даже несколько раз в неделю приходит домой хорошо выпивший человек — это уже страшно — страдает ВСЯ семья.
Например, возмем семью(а их большинство), когда пьет мужчина.
Постепенно семья сужает круг общения. В таких семьях ВСЕГДА наблюдается куча конфликтов. Непьющие члены семьи испытывают к алкоголику то любовь(ведь отец, муж все-таки), то ненависть(когда пьян). Алкоголик находится в центре внимания и остальных членов семьи. Его потребности удовлетворяются прежде всего.(на спиртное тратятся неимоверные деньги) .И в таком случае первыми жертвами становятся дети. Ведь когда жена занимается только пьющим мужем и заработком(рано или позно пьянство отразится на доходе семьи), у нее не остается времени адекватно воспитывать детей. Они предоставлены сами себе,не получают эмоционального тепла., а только и видят постоянные ссоры, скандалы. А такие дети не научатся выстраивать отношения, значит, будут неудачны в собственном браке.
Хоть врачи и разделяют пьянство и алкоголизм — я эти понятия не разделяю!
А мы — наше общество- еще и потакаем пьющим:
1)если жена уходит от пьющего мужа :»Да не оставляй его, он ведь без тебя совсем сопьется» и т.п., ушла…все говорят потом: — Да вот его БЕДНОГО жена броисила, вот он и спился…. А то, что он ВСЕЙ семье жизнь искалечил(такие психологические раны у детей НИКОГДА не заживут)дак это никого не волнует;
2)практически ВСЕ законы потакают пьющим:»Да вы что, он(а) же был(а) в состоянии алкогольного опьянения» — смягчающее обстоятельство и т.д.Только в 2 -3 последних года более ужесточилось отношение к алкоголю и пьющим.
Почему люди не несут ПОЛНУЮ ответственность за свои действия?!!!
Да, всякое бывает в жизни… стрессы… расслабиться как-то надо.Ну один раз выпил, другой и пошло-поехало…
Да если б женщина, родившая и воспитывающая ребенка(взять хотя бы первые 6 месяцев его жизни) и находящаяся в ПОСТОЯННОМ стрессе расслаблялась с помощью алкоголя — так была бы враг общества №1
А женский алкоголизм-пьянство??? — УЖАС.
Нужно, чтобы в обществе не было такого отношения к себе — ставить пьющего человека во главу угла: поблажки на работе(ведь пока полностью у работодателя терпение не закончится он будет приходить на работу и очень часто выпившим);в семье — ооо, так ведь бороться за него(ее) надо!!! ТЕРПИМ!!!
А у того(той) зачем своя голова на плечах???
И т.д.
Надо чтобы человек знал, что если будет пить — лишится всего и почти сразу( в течении года), а так он знает, что за него ГОДАМИ «бороться» будут и не несет за свое поведение ответственности даже перед самим собой.
стоп — соп — стоп… человеки! а что сделали мы, для того, что бы предотвратить пьянство??? старых алконафтов — уже не остановишь… а среди молодежи??? какие решение приняла власть??? у нас что, в районе есть чем занять ребят??? у нас есть нормальные ночные колубы, куда пьяным не месото (повторяю., пьяным а не выпившим), у нас есть хотя бы тот что должен быть кинотеатр??? (да, я могу съездить в кино с друзьями на личном авто в 21.00 вечера, а Вы? а ваши дети?), у нас что, есть пляж, который был??? у нас организованы моложежные движения рыболовов? игроков в компьютерные игры? мотоциклистов? картингисотв? велосипедистов? развиты туристические кружки… хватит дышать дряхлой стариной! а где страйк-бол, пин-бол (или как его там), где EN-игры, тектоник… где то, что интересно молодежи??? все то, что можно сделать… а кому нужна вышивка, школа танцев в которую ходят потому, что больше некуда, исскуств, лепка, музыкальная школа (за исключением некоторых 5-ти ребят действительно со здоровым желанием) и т.п. мероприятия… любой, у кого нет веревки, что бы выбраьтся из «ямы» скажет — Ляховичи дыра, в коорой нечего делать…