7 лістапада- Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ЛЯХАВІЧЧЫНЫ!

Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую старонку ў сусветнай гісторыі.

Абвясціўшы прынцып права нацый на самавызначэнне, яна стварыла магчымасці для нацыянальнага адраджэння і паскоранага развіцця.

Свабода і незалежнасць роднай зямлі захаваны нашымі дзядамі і бацькамі ў часы замежнай інтэрвенцыі, Вялікай Айчыннай вайны. Мы – свабодны народ свабоднай дзяржавы.

Сёння Рэспубліка Беларусь займае дастойнае месца ў міжнародным супольніцтве, праводзіць міралюбівую знешнюю палітыку, развівае раўнапраўныя адносіны з усімі дзяржавамі на аснове павагі і добрасуседства.

Прыміце, дарагія землякі, шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі! Няхай у кожнай сям’і пануюць дабрабыт і шчасце. Моцнага вам здароўя, аптымізму, радасці, дабра і міру.

Раённы выканаўчы камітэт.                                                  Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *