В Ляховичском районе прошли торжества, посвящённые Дню Октябрьской революции
Па ўсёй рэспубліцы Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаўся адкрыццём новабудоўляў, прамысловых і сацыяльных аб’ектаў, святочнымі мерапрыемствамі.
У Ляхавіцкім раёне ўрачыстасці пачаліся ў вёсцы Падлессе напярэдадні 7 лістапада з ускладання кветак да помніка Леніну. Прадстаўнікі розных пакаленняў – члены райкама КПБ, савета ветэранаў і раённай арганізацыі БСА, мясцовыя школьнікі з настаўнікамі, навучэнцы ЛДАКа, прадстаўнікі грамадскасці – прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным 96-годдзю Кастрычніка.
Назаўтра народны клуб ветэранаў вайны і працы “Сівізна” ў гарадскім Доме культуры віншаваў усіх святочным канцэртам “Песня даўжынёю ў жыццё”.
А 13 лістапада ў музеі ЛДАКа навучэнцы, школьнікі, бээрэсэмаўцы і камуністы, прадстаўнікі іншых грамадскіх арганізацый за “круглым сталом” абмяркуюць тэму “Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя для мільёнаў такіх як мы”.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.