Ляховичи: добрый день, я ваш новый доктор
Кадравае пытанне ў медыцыне – адно з самых вострых. І гэта характэрна не толькі для нашага раёна. Таму штогод за выпускнікамі медыцынскіх ВНУ, можна сказаць, выстройваецца чарга з жадаючых даць ім першае працоўнае месца.
Сёлета да работы ў медустановах Ляхавіччыны прыступілі 4 маладыя доктары. Выпускніца Гродзенскага медуніверсітэта Анастасія Піваварчык узначаліла неўралагічнае аддзяленне ЦРБ, да таго ж яна наогул адзіны ўрач-неўролаг у райбальніцы. Прыбыло ў палку хірургаў – Аляксей Прыходзька вядзе прыём хворых у паліклініцы, лечыць пацыентаў у хірургічным аддзяленні. Начаўскую урачэбную амбулаторыю ўзначаліў Дзмітрый Кравец, які да гэтага праходзіў у нашай райбальніцы інтэрнатуру. Да прыёму хворых прыступіў і ўрач-тэрапеўт Андрэй Труханавец.
Кожнага з гэтых спецыялістаў вельмі чакалі – адміністрацыя ЦРБ, калегі і, канешне, пацыенты. Работы, безумоўна, хапае, нагрузка ў маладых спецыялістаў не жартоўная. Але ёсць стараннасць, адказнасць, жаданне працаваць, дапамагаць людзям, набываць вопыт і ўдасканальвацца ў прафесіі – вельмі важнай, патрэбнай, а, часам, і жыццёва неабходнай.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Отлично, что пришли молодые специалисты в такую жизненно-необходимую сферу. Было бы ещё лучше, чтобы отработав положенный срок, они закрепились в Ляховичах, а не искали лучшего, как большинство молодёжи из других отраслей.
2 горожанин:
будут искать, как пить дать. Потому что зарплаты у них — одни слёзы. А в других странах, где эта профессия больше ценится, они будут зарабатывать в пятнадцать-двадцать разь больше. Простая арифметика.