Овцеводство в СПК «Конюхи»- основа производства

«Малы залатнік, ды дарагі».

Чабан Марыя Русакевіч

СВК “Канюхі” – невялікая гаспадарка як па наяўнасці ўгоддзяў, так і па вытворчасці валавай прадукцыі, але ва ўсіх на слыху.  “Канюхі” – адзіны ў рэспубліцы сельгаскааператыў, які здолеў захаваць свой статус авечкагадоўчай гаспадаркі на працягу многіх гадоў, выстаяў у самых складаных эканамічных умовах. Цяпер, калі “мода” на авечкагадоўлю вяртаецца, многія едуць у Канюхі з надзеяй закупіць пагалоўе для разводу гэтай жывёлы, звяртаюцца сюды з жаданнем купіць бараніну і аматары сапраўднага шашлыка. Сёння ў гаспадарцы 2,5 тысячы авечак, аднак на пачатак наступнага года іх колькасць плануецца падвоіць, часткай за кошт новапародных, закупленых ва Украіне. А пакуль, як і раней, усё ідзе сваёй чаргой: зааветспецыялісты пад кіраўніцтвам галоўнага заатэхніка Рамана Баўтрукевіча, ветурач Наталля Шчэрба, чабаны Наталля Кушнер, Марыя Русакевіч, Алена Чушаль і іншыя працаўнікі забяспечваюць тэхналагічнае ўтрыманне жывёлы, займаюцца збытам прадукцыі. У гэтай гаспадарцы, між іншым, і хлеб умеюць вырошчваць, і лён. Сёлета, напрыклад, у час уборачнай кампаніі загучалі імёны тутэйшых хлебаробаў. Напрыклад, экіпаж камбайна КЗС-10К у складзе Івана Чушаля і Дзмітрыя Лепяшко намалаціў на ўмоўны камбайн 1089,6 тоны зерня і стаў лепшым сярод лепшых камбайнераў у раёне. Вадзіцель Мікалай Лойка заняў 2 месца ў абласным спаборніцтве на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых – перавёз у пераліку на ўмоўныя 2292 тоны зерня. Выдатных поспехаў (як, дарэчы, традыцыйна ў апошнія гады) дасягнула механізаванае звяно па вырошчванні льну. Аляксандр Байчык, Сяргей Каралёў, Віктар Багдановіч пастараліся: каля 100 тон ільну здадзена нумарам 1,1. Такі даўгунец яны вырасцілі на плошчы 80 гектараў.

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *