Дэсант нераўнадушных шчыраваў у Флер’янова

З супрацоўнікамі РЭС шчыраваў і Герой Сацыялістычнай Працы Генрых Траццяк.

Гавораць, дапамога іншаму прыносіць адчуванне задавальнення і шчасця. А калі дапамагаеш аднаўленню гістарычнай мясціны, працягваеш яе “жыццё” – пачуцці быццам падвойваюцца ад разумення важнасці і неабходнасці справы.

Не першы раз удзел у добраўпарадкаванні Флер’яноўскага палацава-паркавага ансамбля прымаюць работнікі службы збыту Баранавіцкіх электрычных сетак.

Напрыканцы лістапада яны арганізавалі ў вольны ад работы час у знакамітай мясціне чарговы працоўны дэсант, падчас якога, нягледзячы на пахмурнае і дажджлівае надвор’е, з энтузіязмам убіралі смецце і пажоўклае лісце, рабілі штыкетную агароджу. Адным словам, пастараліся падрыхтаваць тэрыторыю да першага снегу належным чынам.

Па словах намесніка начальніка Ляхавіцкага РЭС Валерыя Маслюка, на заклік паўдзельнічаць у добраўпарадкаванні палацава-паркавага ансамбля адгукнуліся як ляхавіцкія спецыялісты, так і калегі з Баранавічаў.

– А вясной пачатую справу абавязкова працягнем, – адзначае Валерый Іванавіч.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота аўтара.

Энтузіязму ў працы ім не займаць.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *