Бажкі і радыёэфір памірыліся
У рэдакцыю патэлефанаваў Сямён Мацюшка з вёскі Бажкі са скаргай: увёсцы доўгі час дрэнна працуе правадное радыёвяшчанне. Па гэтай прычыне ён не аднойчы вусна звяртаўся ў РВЭС: прыязджалі электрасувязісты, здаецца, ухілілі непаладкі, але пасля іх ад’езду праблема вярнулася.
Гэты зварот ”ЛВ” накіраваў для вырашэння праблемы начальніку раённага вузла электрычнай сувязі Анатолію Лукашэвічу. Ён паведаміў: “Прычынай нездавальняючай работы праваднога радыёвяшчання ў Бажках з’яўляецца неаднаразовае пашкоджанне ліній падчас правя-дзення будаўнічымі арганізацыямі работ па зносе старога будынка мясцовай бальніцы. Спецыялістамі Ляхавіцкага РВЭС было праведзена абследаванне абаненцкага ўваходу і якасці трансляцый праваднога вяшчання непасрэдна ў домаўладанні С. А. Мацюшкі – абаненцкі ўваход у норме, няма прэтэнзій да якасці работы радыё-кропкі. Па стану на 26 мая года лініі праваднога вяшчання адноўлены і адпавядаюць норме.
Ляхавіцкі РВЭС прыносіць прабачэнні С. А. Мацюшку і ўсім абанентам праваднога вяшчання вёскі Бажкі за прычыненыя нязручнасці”.
я не то чтобы плюнуть кому-то в спину и т.п… но если бы у меня это радио «заглохло» =)) то я особо и не огорчился бы =))…