Факт- экспрэс — навіны Ляхавіччыны
З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны: за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі ўклад у развіццё банкаўскай сістэмы, актыўную дэпутацкую дзейнасць – дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг № 117 ААТ “ААБ Беларусбанк”, дэпутат раённага Савета дэпутатаў 26 склікання Вольга КУЧЭЙКА; за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, мэтанакіраваную работу па ўмацаванні матэрыяльнай базы ўстановы, стварэнні неабходных умоў для ўсебаковага развіцця і выхавання дашкольнікаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – загадчыца дзіцячага сада № 2 г. Ляхавічы Людміла ЧАРНАМАЗ.
Падзячнае пісьмо райсавета за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, дасягненне высокіх паказчыкаў у сістэме аграпрамысловай вытворчасці і ў сувязі з юбілеем накіравана былому старшыні СВК “Дарава” Івану ЦЫКМАНУ.
НАЗНАЧЭННЕ. Новым начальнікам філіяла КУП “Брэст-аблдарбуд” “Ляхавіцкае ДРБУ №200” назначаны Канстанцін Дзмітрыевіч ФІЛІПЧЫК, які раней працаваў прарабам прарабскага ўчастка №2 філіяла КУП “Брэст-аблдарбуд” “Баранавіцкае ДРБУ №136”.
СЯМ’Я БЕЗ НАСІЛЛЯ. З 25 лістапада па 6 снежня ў раёне праходзіць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні цяжкіх і асабліва цяжкіх гвалтоўных злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян.
У райаддзеле ўнутраных спраў пастаянна працуе “прамая лінія” па папярэджанні насілля ў сям’і, абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. Па тэлефо-нах 102, 2-12-02, 2-48-37 ці мабільным 827-44-66 любы грамадзянін можа паведаміць інфармацыю пра неўладкаваныя сем’і, асоб, якія злоўжываюць спіртным і вядуць антыграмадскі лад жыцця. Па ўсіх паведамленнях будуць праведзены праверкі і прыняты адпаведныя меры.