А да дыплома толькі крок
З 20 па 25 чэрвеня ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы праходзяць дзяржаўныя экзамены. 194 сёлетнія выпускнікі ўстановы гэтымі днямі пераадольваюць апошнюю прыступку да атрымання дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі і статуса маладога спецыяліста. Ужо напрыканцы тыдня дыпламаваныя аграномы, заатэхнікі і ветфельчары раз’едуцца па дамах, каб крыху адпачыць, і зусім хутка з маладым імпэтам узяцца за справу на сваім першым працоўным месцы.