На территории Ляховичского района с 29 декабря 2013 года по 8 января 2014 года проходит профилактическая акция «Ночной дозор»
Аналіз учыненых падлеткамі ў 2013 годзе на тэрыторыі вобласці злачынстваў і правапарушэнняў сведчыць: значная іх частка адбылася ў начны і канікулярны час. Нягледзячы на тое, што з 2012 года дзейнічаюць абмежаванні на знаходжанне падлеткаў на вуліцы ў начны час без суправаджэння дарослых.
У гэтай сувязі і з мэтай стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі ў маладзёжным асяроддзі, павышэння эфектыўнасці прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх, ухілення прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць іх узнікненню, на тэрыторыі раёна з 29 снежня 2013 года па 8 студзеня 2014 года праходзіць прафілактычная акцыя “Начны дазор”.
Падчас яе супрацоўнікі РАУС праводзяць дадатковыя мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне грамадскага парадку падчас навагодніх і калядных святаў з удзелам непаўналетніх ва ўстановах адукацыі, культуры. Будуць наведаны па месцы жыхарства ўсе непаўналетнія, якія стаяць на прафілактычным уліку ў ІСН. Самая пільная увага з боку супрацоўнікаў міліцыі “гарантавана” ў гэтыя дні і ночы вакзалам, паркам і скверам, дваровым і прышкольным тэрыторыям. У тым ліку і з мэтай выяўлення фактаў знаходжання на вуліцы ў начны час падлеткаў. Не застаюцца і не застануцца па-за ўвагай і аб’екты гандлю ўсіх форм уласнасці – на прадмет недапушчэння рэалізацыі непаўналетнім алкагольных напіткаў, тытунёвых і піратэхнічных вырабаў.
Дзмітрый ДЫДЫШКА,
старшы ўчастковы
інспектар ІСН РАУС.