Ляхавічы:дваццатая сесія раённага Савета дэпутатаў зацвердзіла раённы бюджэт-2014, праект якога прадставіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына МАЛЯР
Як было заяўлена, у аснову бюджэту-2014 пакладзена разлічанае ў дынаміцы чакаемае выкананне бюджэту-2013. У надышоўшым годзе будзе працягнута аптымізацыя падатковых ільгот, удасканаленне адлічэнняў, падатковай базы. З 1 студзеня ў краіне ўводзіцца дзяржпошліна на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху. Пры праходжанні тэхагляду аўтаўладальнікам давядзецца заплаціць ад 3 да 25 базавых велічынь – у залежнасці ад масы машыны. Сабраныя сродкі будуць размяркоўвацца паміж рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі ў роўных долях і накіроўвацца на будаўніцтва і добраўпарадкаванне дарог і вуліц.
Па аналогіі з 2013-м, даходы бюджэту гэтага года вызначаны ў суме 269987,7 мільёна рублёў. З іх уласныя даходы складуць 115206,1 мільёна рублёў – або 42,7 працэнта агульнай сумы. Для збалансаванасці і ажыццяўлення шэрагу мэтавых расходаў раёну ў 2014 годзе прадугледжана датацыя вышэйстаячых бюджэтаў у суме 154781,6 мільёна рублёў.
Пры фарміраванні расходнай часткі райбюджэту на 2014 год захаваны курс на сацыяльную накіраванасць, улічана неабходнасць забяспечанасці сродкамі першачарговых бюджэтных абавязкаў: заработнай платы з налічэннямі работнікам бю-джэтнай сферы, трансферты насельніцтву, аплата камунальных паслуг, прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння, субсідзіраванне жыллёва-камунальных і транспартных паслуг, што аказваюцца насельніцтву. Расходы на заработную плату ў бюджэтным сектары ў рэальным выражэнні. Пры гэтым яе дадатковы рост будзе забяспечвацца за кошт аптымізацыі структуры і колькасці арганізацый. У цэлым жа, на фінансаванне сацыяльнай сферы плануецца накіраваць 192753,5 мільёна рублёў – 71 працэнт усіх расходаў.
Сярод галін сацсферы расходы на адукацыю займаюць найбольшую ўдзельную вагу і складуць у 2014-ым 108721,5 мільёна рублёў або 40,3 пра-цэнта ад агульнага аб’ёму. Тут і забеспячэнне ўтрымання дзеючай сеткі агульнаадукацыйных школ, дашкольных і пазашкольных устаноў, забеспячэнне харчаваннем вучняў і выхаванцаў, аплата камунальных плацяжоў, правядзенне рамонтаў і іншае. Найбольшая сума закладваецца на аплату працы работнікаў галіны – 67,2 працэнта ўсіх расходаў на адукацыю.
На ахову здароўя райбюджэтам-2014 закладзена 51247,0 мільёна рублёў. У аснову фарміравання пакладзены мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара ў памеры 1696480 рублёў. Апроч поўнага забеспячэння сродкамі на заработную плату, прыярытэтным накірункам, як і раней, з’яўляюцца расходы на набыццё медыкаментаў для лячэбных устаноў, харчаванне хворых, камунальныя паслугі. Таксама ў межах сродкаў на ахову здароўя плануецца ажыццявіць у раёне ў гэтай галіне 5 дзяржаўных праграм на суму ў 56,1 мільёна рублёў.
У новым бюджэце расходы на ўтрыманне сеткі ўстаноў фізічнай культуры і спорту, культуры, правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў прадугледжаны ў суме 19282,9 мільёна рублёў або 7,1 працэнта агульных расходаў гадавога бю-джэту. У спіс названага накірунку расходаў, апроч многага іншага, закладзена і паўмільярда рублёў на фінансаванне работ па распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі на капітальны рамонт сельскага Дома культуры ў вёсцы Галаўнінцы. На ўтрыманне кінасеткі раёна прадугледжана 732,1 мільёна рублёў. У іх ліку субсідыі на пакрыццё страт, і 300 мільёнаў рублёў запланавана на набыццё сучаснага кінапраектара.
Асігнаванні на фізічную культуру і спорт складуць у 2014 годзе 3401,5 мільёна бюджэтных рублёў. Амаль палова з іх – аплата працы работнікаў.
Як і раней пільную ўвагу праяўляе дзяржава сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва. Так, расходы на адрасную сацыяльную дапамогу і харчаванне дзяцей ва ўзросце да двух гадоў скла-дзе ў 2014 годзе 1065,4 і 705,5 мільёна рублёў адпаведна. Расходы на грашовыя выплаты дзецям, якія знаходзяцца на выхаванні ў апякунскіх і прыёмных сем’ях, складуць 5229,0 мільёна рублёў.
Расходы на маладзёжную палітыку ў наступным годзе вызначаны ў суме 23,7 мільёна рублёў. Бюджэтныя расходы на ўтрыманне органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў аб’ёме агульных бюджэтных расходаў складуць 6,1 пра-цэнта.
У бюджэце ўлічаны і расходы, звязаныя з выдзяленнем датацый галінам народнай гаспадаркі на пакрыццё часткі прамых затрат, якія ўзнікаюць у сувязі з існаваннем заведама няпоўнай аплаты насельніцтвам кошту іх паслуг. У гэтым спісу пасажырскі транспарт, райпалівазбыт, жыллёва-камунальная гаспадарка. Апошняя і з’яўляецца найбольшай з ліку гаспадарча-разліковых арганізацый, якія датуюцца з бюджэту. У 2014-ым для іх запланавана 50879,4 мільёна рублёў. У асноўным, гэта кампенсацыі страт за аказаныя насельніцтву жыллёва-камунальныя паслугі па тарыфах ніжэй сабекошту.
Расходы на добраўпарад-каванне населеных пунктаў раёна з улікам капітальнага будаўніцтва запланаваны ў суме 6782,6 мільёна рублёў, якія накіроўваюцца ў асноўным на ўтрыманне і рамонт вулічнай сеткі, вулічнага асвятлення, некаторых іншых аб’ектаў добраўпарадкавання.
На фінансаванне сельскай гаспадаркі ў 2014 годзе плануецца накіраваць 4238,0 мільёна рублёў. Што складае 1,6 пра-цэнта ў суадносінах усёй расходнай часткі бюджэту. Асноўная частка гэтых грошай – 3201,9 мільёна рублёў або 75,5 працэнта – пойдзе на фінансаванне райветстанцыі, 700 мільёнаў выдаткоўваецца на рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі.
Сельскія бюджэты збалансаваны па даходах-расходах і вызначаны ў суме 6646,1 мільёна рублёў. Даходы фарміруюць зямельны і падатак на нерухомасць, дзяржпошліна, арэндная плата. Плануецца, што без уліку падаходнага падатку ўласныя даходы сельсаветаў складуць у 2014 годзе 676,7 мільёна рублёў. Пры гэтым, утрыманне апарата сельскіх Саветаў будзе каштаваць 4325,4 мільёна рублёў у год.
Як адзначыла Ірына Маляр, у працэсе фарміравання бюджэту ўнесена дастаткова прапаноў па павелічэнні расходаў. Некаторыя з іх па магчымасці адрэгуляваны, улічаны дадатковыя расходы на вырашэнне асабліва вострых пытанняў. Аднак расходы абмежаваны даходамі і некаторымі заканадаўчымі актамі. Прыярытэт у адносінах да аднаго азначае пазбаўленне часткі прыярытэту іншага. Але “сацыялка” – на першым месцы.