Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання ў Ляхавіцкім раёне

РАШЭННЕ ЛЯХАВІЦКАГА РАЁННАГА  ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

ад 30 снежня 2013 г. № 1142, г. Ляхавічы

Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання ў Ляхавіцкім раёне з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь

На падставе часткі адзінаццатай артыкула 61 і часткі дзявятай артыкула 65 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

1. Вызначыць пералік месцаў, забароненых для правядзення пікетавання ў Ляхавіцкім раёне з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь, згодна дадатку.

2. Аддзелу ўнутраных спраў Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта прыняць меры па папярэджанні правядзення збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь у не адведзеных для гэтых мэтаў месцах.

3. Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў раённай газеце “Ляхавіцкі веснік”.

4. Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага райвыканкама па накіраванні дзейнасці і старшыняў сельскіх выканаўчых камітэтаў.

5. Данае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня В. Л. СЕЛЬМАНОВІЧ.

Кіраўнік справамі У. М. ДАРАШЭНКА.

Дадатак да рашэння Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта 30.12.2013 № 1142

ПЕРАЛІК

месцаў, забароненых для правядзення пікетавання ў Ляхавіцкім раёне з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь

1. На адлегласці менш за 50 метраў ад адміністрацыйных будынкаў органаў мясцовага кіравання і самакіравання, тэрыторый арганізацый і ўстаноў, якія забяспечваюць абараназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (воінскія часці, пагранічныя пераходы, установы аховы здароўя, адукацыі, аддзяленні банкаў і паштовай сувязі), вытворчых тэрыторый прадпрыемстваў і арганізацый.

2. На пасадачных пляцоўках чыгуначных прыпыначных пунктаў, размешчаных на тэрыторыі раёна.

3. На прыпынках грамадскага транспарту, перакрыжаваннях, пешаходных пераходах, мастах.

4. Ля помнікаў архітэктуры, гісторыі, культуры, воінскіх пахаванняў і ў радыусе 50 метраў ад іх.

5. На тэрыторыі культавых будынкаў рэлігійных суполак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *