Зноў пра тэхабслугоўванне
У грамадзян, якія пражываюць у дамах жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператываў (далей – ЖБСК), часта ўзнікаюць пытанні па аплаце за тэхнічнае абслугоўванне і адлічэнняў на капітальны рамонт.
Згодна Палажэння аб арганізацыі забудоўшчыкаў, член такой арганізацыі абавязаны несці расходы на эксплуатацыю і ўтрыманне жылога дома, а таксама своечасова ажыццяўляць іншыя плацяжы, прадугледжаныя заканадаўствам.
Часткай 3 артыкула 51 Жыллёвага кодэкса вызначана, што члены арганізацыі грамадзян-забудоўшчыкаў абавязаны штомесяц удзельнічаць у фінансаванні ў шматкватэрных жылых дамах долі затрат па фактычных расходах, звязаных з эксплуатацыяй і рамонтам дапаможных памяшканняў, канструктыўных элементаў, інжынерных сістэм жылых дамоў, утрыманнем прыдамавых тэрыторый (далей – плата за тэхнічнае абслугоўванне), суразмерна займаемай імі агульнай плошчы жылых памяшканняў у гэтых дамах. Адлічэнне сродкаў на капітальны рамонт дапаможных памяшканняў, канструктыўных элементаў, інжынерных сістэм шматкватэрнага жылога дома ажыццяўляецца штомесяц у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Пастановай Савета Міністраў № 1332 вызначана, што члены арганізацыі забудоўшчыкаў робяць абавязковыя штомесячныя адлічэнні на капітальны рамонт жылых дамоў у памеры 100 працэнтаў ад сумы платы за тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў па дзеючых стаўках.
Парадак аплаты за тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў і карыстання імі, камунальныя паслугі, адлічэнняў на капітальны рамонт жылога дома вызначаны Інструкцыяй аб парадку аплаты насельніцтвам жыллёва-камунальных паслуг, зацверджанай пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 24 мая 2004 г. № 13. Дзеянне інструкцыі распаўсюджваецца ў тым ліку, на членаў арганізацыі грамадзян-забудоўшчыкаў.
Згодна Указа, № 153 наймальнікі, уласнікі жылых памяшканняў і члены арганізацый забудоўшчыкаў уносяць плату за тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў і карыстанне імі, за камунальныя паслугі, якія аказваюцца насельніцтву, адлічэнні на капітальны рамонт жылых дамоў за кожны прайшоўшы месяц не пазней 25 чысла наступнага за ім месяца.
На падставе выкладзенага, грамадзяне, якія пражываюць у дамах ЖБСК, не маюць права мяняць існуючы парадак налічэння платы за тэхнічнае абслугоўванне, адлічэнняў грамадзян на капітальны рамонт, шляхам прыняцця адпаведных рашэнняў на агульным сходзе членаў арганізацыі.
Грамадзяне, якія пражываюць у дамах ЖБСК, абавязаны:
у адпаведнасці з Палажэннем заключыць дагавор з арганізацыяй забудоўшчыкаў на тэхнічнае абслугоў-ванне жылых (нежылых) памяшканняў (пры абслугоўванні дома самой арганізацыяй забудоўшчыкаў), а таксама са спецыялізаванымі арганізацыямі на прадастаўленне асобных відаў камунальных паслуг;
уносіць плату за тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў і карыстанне імі, за камунальныя паслугі за кожны прайшоўшы месяц не пазней 25 чысла наступнага за ім месяца суразмерна займаемай імі агульнай плошчы жылых памяшканняў у гэтых дамах;
рабіць абавязковыя штомесячныя адлічэнні на капітальны рамонт жылых дамоў у размеры 100 працэнтаў ад сумы платы за тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў па дзеючых стаўках (незалежна ад даты пабудовы і ўводу дома ў эксплуатацыю) за кожны мінулы месяц не пазней 25 чысла наступнага за ім месяца.
У выпадку неўнясення грамадзянінам платы за тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў і карыстанне імі, за камунальныя паслугі, адлічэнняў на капітальны рамонт запазычанасць можа быць спагнана ў судовым парадку.
Нагляд за дакладным і аднолькавым выкананнем нарматыўных прававых актаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе пракуратура Рэспублікі Беларусь.
Людміла БУХАНАВА, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама.