После планового косметического ремонта консервного цеха в г.Ляховичи производство возобновило работу

Пасля планавага касметычнага рамонту кансервавага цэха вытворчасць аднавіла сваю работу. Аднак завадчане не толькі прывялі ў парадак абсталяванне, пачысцілі, пабялілі-пафарбавалі памяшканне цэха, яны папрацавалі і над абнаўленнем асартыменту выпускаемай прадукцыі. Як паведаміла галоўны эканаміст ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод” Вольга Бурак, з новага года стаўка робіцца на выпуск садова-ягаднай прадукцыі — на яе паступае найбольш заявак ад спажыўцоў. Гатуюцца фруктовыя нектары, яблычнае варэнне. Паралельна выпускаюцца і пладова-агароднінныя кансервы, соусы, якія па-ранейшаму карыстаюцца попытам.

Сёлета прадпрыемства мяркуе выпусціць і рэалізаваць 21 мільён умоўных слоікаў кансерваў.

Аліна АЛЯКСАНДРАВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *